Гейзерых: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
 
=== Бітва за панаванне ў Міжземным моры ===
Аднак мір не быў працяглым. 19 кастрычніка 439 года Гейзерых нанес нечаканы ўдар, узяў і спустошыў вобласці, што засталіся ў рымлян ([[Праконсульская Афрыка]] і [[Бізацэны]]). Авалодаўшы карфагенскім флотам дзеля перавозкі зерня, ён ператварыў яго у ваенны флот. Такім чынам, ён стаў уладарыць на заходнім і цэнтральным [[Міжземнае мора|Міжземным моры]]. У 439 - 440 гады вандальскі флот рабаваў узбярэжжы [[Сіцылія|Сіцыліі]] і Паўднёвай Італіі. Кантынгент [[Войска Заходняй Рымскай імперыі|заходне-рымскіх войскаў]] і [[Візантыйскі флот|усходне-рымскі флот]], закліканы [[Валентыніян III|Валентыянам ІІІ]] на дапамогу, дасягнулі, праўда, няшмат, але перашкодзілі вокамгненнаму захопу Сіцыліі. Аднак калі ў 442 годзе ўсходне-рымскі флот сышоў, Гейзерых заняў [[Сіцылія|Сіцылію]] і прымусіў заходне-рымскі ўрад падпісаць з ім новую дамову. Вандалы і аланы вызваліліся ад статусу федэратаў і былі прызнаны практычна незалежнымі. Дамова ўключала таксама пашырэнне межаў каралеўства Гейзерыха, якое ўвабрала ў сябе Трыпалітынію. Імперыя захавала абедзьве правінцыі [[Маўрытані, рымская правінцыя|Маўрытаніі]], [[Нумідыя|Нумідыйскую вобласць]] вакол [[Цытр|Цытра]] і [[Ўсходняя Трыпалітанія, рымская правінцыя|Ўсходнюю Трыпалітанію]]. Сіцылія некаторы час таксама належыла [[Рымская імперыя|Рымскай Імперыі]].
 
=== Узмацненне каралеўскай улады ===
У 442 годзе родаплямённая арыстакратыя вандалаў падняла паўстанне супраць улады Гейзэрыха, якая ўсё расла. Паўстанне было падаўлена, і ў далейшым родаплямённая арыстакратыя перастае выконваць важную ролю ў палітыцы каралеўства. Разам з тым павялічваецца значнасць служылай знаці, што залежыла ад караля. Не склікаўся болей і народны сход. Вайсковыя атрады вандалаў, сярод якіх важную ролю выконвала конніца, былі размешчаныя ўздоўж ваўднёвай мяжы і ў партах. Вайсковую службу неслі толькі [[вандалы]] і [[аланы]] - акрамя [[Маўры|маўраў]] у дапаможных атрадах.
 
=== Захоп Рыма і узбуйненне Вандальскага каралеўства ===
{{main|Захоп Рыма вандаламі (455 год)}}
Калі ў [[Рым|Рыме]] быў забіты імператар [[Валентыян ІІІ]], Гейзерых скарыстаўся гэтым, каб разарваць мірную дамову з імперыяй 422 года. Дадатковай падставай стала тое, што новы імператар Пятроній[[Петроній Максім]] выдаў за свайго сына дачку Валентыяна, Еўдоксію, якую яшчэ ў 446 годзе заручылі з Хунерыхам, сынам Гейзерыха. Гейзерых сам узначаліў флот і ў апошнія дні траўня 455 года высадзіўся ў вусці Тыбра. У Рыме пачалася паніка, у час якой быў забіты ПятронійПетроній Максім.
 
Пасля 14-дзённага разрабавання Рыма Гейзерых пакінуў горад, узяўшы з сабою ўдаву Валентыяна і яго дачок Еўдоксію і Галу Плацыдзію.