Пскоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67:
Горад размешчаны на рацэ [[Рака Вялікая, басейн Пскоўскага возера|Вялікая]] (упадае ў [[Пскоўскае возера]]) пры зліцці яе з [[рака Пскава|ракой Пскава]].
 
== Гісторыя ==
== Гістарычны нарыс ==
Першы раз у летапісе Пскоў згадваецца пад [[903]] годам. З Х ст. ён у складзе [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]], а з ХІІ ст. належыць [[Наўгародская дзяржава|Наўгародскай дзяржаве]]. У 1240 горад захапілі [[крыжакі]], але ў 1242 яго вызвалілі войскі ноўгарадскага князя [[Аляксандр Неўскі|Аляксандра Неўскага]].
 
Самай старажытнай часткай горада з’яўляеццаз'яўляецца дзядзінец, што спачатку меў драўляныя, а потым (з ХІІІ ст.) каменныя ўмацаванні і атрымаў назву [[Пскоўскі Кром|Пскоўскі Крэмль, альбо Кром]]. У плане гэта неправільны шматграннік, абнесены каменнымі сценамі з вежамі, якія складзены з вапняковых пліт шэрага колеру. Найбольш вядомыя вежы маюць назвы Куцякрома (1400) і Смердзя. У сярэдзіне ХІІІ ст. зрабілі каменную паўднёвую частку сцяны Крома, т. зв. Першы ці Персі. Сцяна выходзіць на р. Вялікая, адкуль пачынаюцца ўмацаванні іншых гарадскіх кварталаў.
 
З ХІІІ ст. да Крома прыбудаваны яшчэ адзін умацаваны гарадскі квартал, які атрымаў назву Даўмонтаў горад. На працягу ХІV-ХV ст. тут узвялі шэсць каменных храмаў і каменныя палаты. Археолагі знайшлі рэшткі гэтых будынкаў, а таксама сляды старажытных вуліц, вымашчаных драўлянымі плахамі на лагах. Быў знойдзены і драўляны вадаправод у выглядзе труб, што складаліся з двух жолабаў, абгорнутых бяростай.