Антоні Генрык Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфічныя звесткі: clean up, replaced: Пазнанск → Пазнаньск using AWB
Радок 1:
{{ДД}}
[[Image:AntonFuerstRadizwillDerKomponistDesFaustS190.jpg|thumb|Антоні Генрык Радзівіл]]
'''Антоні Генрык РАДЗІВІЛРадзівіл''' ({{ДН|13|6|1775}}, {{МН|Вільня|у Вільнюсе|Горад Вільнюс}}  — {{ДС|7|4|1833}}, {{МС|Берлін||Горад Берлін}})  — палітычны дзеяч, кампазітар, мецэнат.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
З роду [[род Радзівілаў|Радзівілаў]]. Сын [[Міхал Геранім Радзівіл|Міхала Гераніма]].
 
Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце (да 1794). У 1796 ажаніўся з Фрыдэрыкай Луізай, прынцэсай Брандэнбургскай, пляменніцай прускага караля, і асеў у Прусіі. Пасля задушэння паўстання 1794 падтрымліваў планы адраджэння польскай дзяржавы на чале з Гогенцолернам, дзе сам разлічваў быць віцэ-каралём, а [[Т. Касцюшка]]  — галоўнакамандуючым. Выступаў за кааліцыю Прусіі, Расіі і Аўстрыі супраць Напалеона, якая прадугледжвала стварэнне асобнай арміі з ураджэнцаў былой Рэчы Паспалітай, аднак гэтыя планы не ажыццёўлены. Пасля гібелі [[Д. Г. Радзівіл]]а стаў у 1814 ардынатам нясвіжскім і алыцкім. У 1815-33 намеснік прускага караля ў Вялікім княстве Пазнаньскім, генерал-паручнік.
 
Меў 4 дачок і сыноў [[Вільгельм Радзівіл|Вільгельма]], Фердынанда, Багуслава, Уладзіслава.
 
== Музычная творчасць ==
Трымаў у Берліне і Познані артыстычныя салоны. Быў выдатным віяланчэлістам і гітарыстам, іграў на іншых музычных інструментах, пісаў музыку, спяваў у аматарскіх спектаклях ("«Вялікі тыдзень у замку, альбо Сцэны трубадураў з 1148 года"»; паст. ў час Венскага кангрэса 1815). Падтрымліваў кантакты з вядомымі кампазітарамі. Свае творы прысвяцілі яму [[Л. ван Бетховен]], Ф. Мендэльсон-Бартольдзі, [[Ф. Шапэн]], М. Шыманоўская. Пісаў рамансы (у т.л. "«Вільгельма Майстэра"» І.  В.  Гётэ), вакльныя дуэты і трыо, фартэпіянныя творы (вальсы, паланезы), хары.
 
Як кампазітар набыў вядомасць музыкай да "«Фауста"» (лібрэта І.  В.  Гётэ). У 1844 [[С. Манюшка]] выдаў у Вільні асобныя сцэны гэтай оперы ў сваёй клавірнай рэдакцыі. На Беларусі фрагменты оперы ўпершыню паказаны ў 1995 у [[Нясвіж]]ы "«Беларускай капэлай"», прэм'ера ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы Рэспублікі Беларусь адбылася ў 1999.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Скорабагатаў В. Беларускі "«Фауст"» // Спадчына. 1995. №  1;
* Скорабагатаў В. Лёс падарыў Гётэ музыку Радзівіла // Мастацтва. 1995. №4№ 4;
* Собалева Н. Агмень родавы, агмень культурны: (Жыцьцё, дзейнасць і атачэньне Антонія Генрыка Радзівіла) // Мастацтва. 1995. №  8;
* Собалева Н. "«Геніяльная парывістая кампазіцыя..."кампазіцыя…» // Мастацтва. 1995. №  9;
* Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.
* ''Almanach de Gotha'', Perthes, Gotha
Радок 42 ⟶ 45:
 
{{DEFAULTSORT:Радзівіл Антоні Генрык}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў|Антоні Генрык]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вільнюсе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Берліне]]
[[Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Кампазітары Германіі]]