Гімн Еўропы: Розніца паміж версіямі

гімн Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Гімн | назва = | транскрыпцыя = | беларуская назва = | выява = | па...'
(Няма розніцы)

Версія ад 07:23, 18 сакавіка 2017

Гімн Еўропы — гімн Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы, які з'яўляецца адным з сімвалаў Еўропы. Ён заснаваны на галоўнай тэме чацвёртай часткі дзевятай сімфоніі Бетховена ў інструментальным выкладзе і выконваецца на афіцыйных мерапрыемствах абедзвюма арганізацыямі.

Гімн Еўропы
Кампазітар

Камітэт міністраў Савета Еўропы афіцыйна абвясціў Еўрапейскі гімн 19 студзеня 1972 годзе ў Страсбургу: прэлюдыя да «Оды да Радасці», 4-я частка 9-й сімфоніі Людвіга ван Бетховена. У сімфоніі Бетховена выкарыстоўваліся нямецкія словы з верша Фрыдрыха Шылера «Ода да радасці». Аднак, у 1972 годзе пры зацвярджэнні гімна Еўропы словы былі знятыя, каб не падымаць адну мову над іншымі.