Раўнінныя апачы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
 
Агульная колькасць у Аклахоме (2014 г.) - 1 429 чал.<ref>[http://www.city-data.com/city/Apache-Oklahoma.html Apache, Oklahoma]</ref>
 
== Гісторыя ==
Сучасныя назвы '''раўнінныя апачы''' і '''апачы-каёва''' маюць позняе паходжанне. Яны ўзніклі ў выніку падабенства [[мова|мовы]] народа ''Naʼishandine'' з [[апачы]], што жылі на поўдні [[ЗША]]. Першыя даследчыкі меркавалі, што яны вылучыліся з ліку астатніх апачы і [[наваха]] пасля ўварвання [[каманчы|каманчаў]]. Аднак [[міф]]ы саміх раўнінных апачы кажуць, што яны насялялі [[Вялікія раўніны]] на поўнач ад астатніх паўднёвых [[атабаскі|атабаскаў]], недзе ў раёне [[Скалістыя горы|Скалістых гор]], і падзяляліся на 2 галіны.
 
Галоўнымі заняткамі здаўна былі вандроўнае [[паляванне]] і [[збіральніцтва]]. У [[1681]] г. яны ўпершыню былі ўзгаданы ў [[Францыя|французскі]]х пісьмовых крыніцах на тэрыторыі [[Штат Ілінойс|Ілінойс]] пад назвай ''Gattacka''. У [[1719]] г. яны былі зафіксаваны на поўдні [[Штат Аклахома|Аклахомы]].
 
У [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. асвоілі конегадоўлю і мігрыравалі на поўдзень, дзе ўступілі ў абарончы саюз з [[каёва]]. Гэта аказала моцны ўплыў на раўнінных апачы, якія перанялі многія рысы культуры саюзнікаў, але захоўвалі сваю тоеснасць. У [[1820]] г., калі былі ўсталяваны першыя кантакты з [[ЗША|амерыканцамі]], раўнінныя апачы жылі ў [[Штат Тэхас|Тэхасе]]. У [[1837]] г. заключылі мірнае пагадненне з ЗША. У далейшым удзельнічалі ў ваенных дзеяннях супраць амерыканскіх пасяленцаў і [[Армія ЗША|арміі ЗША]] на баку каёва і каманчаў. Аднак зацягнутыя ваенныя дзеянні і паражэнні прывялі да разрыву з каёва і перасялення да [[шаены|шаенаў]] і [[арапаха]]. У [[1867]] г. зноў далучыліся да каёва.
 
У [[1872]] г. дэлегацыя правадыроў раўнінных апачы наведала [[Горад Вашынгтон|Вашынгтон]], дзе дамовілася пра вылучэнне зямель для [[земляробства]]. Канчаткова межы рассялення раўнінных апачы ў Аклахоме былі замацваны толькі ў [[1901]] г. У [[1892]] г. яны моцна пацярпелі ад эпідэміі [[адзёр]]у, так што ў [[1905]] г. у жывых засталося толькі 155 чалавек.
 
У нашы дні прызнаны на федэральным узроўні як [[нацыя]] і маюць самакіраванне. Галоўныя заняткі — [[жывёлагадоўля]] і атрыманне даходаў ад здачы племянных зямель у [[Арэнда|арэнду]].
 
{{зноскі}}