Раўнінныя апачы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
У старажытнасці раўнінныя апачы займаліся пешым вандраваннем і існавалі дзякуючы [[паляванне|паляванню]] і [[збіральніцтва|збіральніцтву]]. Асваенне конегадоўлі і перасяленне на поўдзень прывялі да фарміравання [[культура|культуры]] конных паляўнічых на [[амерыканскі бізон|бізонаў]], якая развівалася ў залежнасці ад саюзнікаў-[[каёва]]. Напрыклад, яны карысталіся аднолькавай [[Мова жэстаў паўночнаамерыканскіх індзейцаў|мовай жэстаў]]. Уплыў каёва тлумачыўся малалікасцю раўнінных апачы. Іх колькасць ніколі не перавышала 350 чалавек.
 
Галоўнай сацыяльнай адзінкай качэўнікаў-конегадоўцаў стала пашыраная [[сям'я]]. Многія мужчыны аддавалі перавагу [[шлюб]]у з некалькімі жанчынамі, звычайна сёстрамі, і жылі ў іх сем'ях. Кожная сям'я мела асабісты [[рытуал]]ьны [[вігвам]]. Адна ці некалькі сем'яў складалі тэрытарыяльную паляўнічую групу. Падчас вайны фарміраваліся большыя па ліку групы, прычым раўнінныя апачы фарміравалі іх разам з каёва. На чале тэрытарыяльнай і ваеннай груп стаялі правадыры. Ваенны правадыр заўсёды абіраўся мужчынамі. Улада тэрытарыяльнага правадыра часам перадавалася па спадчыне, але не была безумоўнай і магла аспрэчвацца іншымі кандыдатамі.

Захаванню [[мова|мовы]] і тоеснасці садзейнічалі штогадовыя [[танец|танцавальныя]] [[рэлігія|рэлігійныя]] абрады. Вылучаліся 4 танцавальныя таварыствы: дзіцячае ''Kasowe'', мужчынскае ''Manatidie'', ''Klintidie'' для паважаных старых і патаемнае ''Izuwe''.
 
[[Фальклор]] і традыцыйныя рэлігійныя вераванні падобныя на каёва. Разам з гэтым, у [[казка]]х і [[легенда]]х прысутнічаюць агульныя для ўсіх паўднёвых [[атабаскі|атабаскаў]] трэкстэр [[Каёт]] і пачварны гігант [[Пугач]].
 
== Рэлігія ==
Традыцыйныя [[рэлігія|рэлігійныя]] вераванні раўнінных апачы былі заснаваны на [[анімізм|анімістычных]] уяўленнях. Найбольш вядомым [[рытуал]]ьным [[свята]]м з'яўляўся штогадовы [[танец|танцавальны]] збор прадстаўнікоў розных груп. З [[1872]] г. сярод раўнінных апачы пачала дзейнічаць [[пратэстантызм|пратэстанцкая]] місія. У нашы дні большасць вернікаў спавядае [[хрысціянства]].
 
{{зноскі}}