Народны каляндар усходніх славян: Розніца паміж версіямі

Круглы год
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
(Круглы год)
{{фарматаванне}}
[[Выява:Lubok zodiac.jpg|thumb|250px|«Круглы год». Лубок. Канец XVII - пачатак XVIII ст.]]
'''Народны каляндарКаляндар ўсходніх славян''' — сістэма адзначаных у народнай свядомасці замацаваных ці рухомых дат, якая склалася ў старажытнасці і з’яўлялася важным арыенцірам усяго кола рытуальных паводзін у межах гадавога, сезоннага, тыднёвага і сутачнага цыклаў, а таксама асновай прымеркаванасці да пэўных дат сельскагаспадарчых работ. Адна з форм духоўнай культуры народа.
 
У традыцыйным беларускам народным календары адлюстраваны погляды чалавека на навакольнае асяроддзе, шматлікія культурныя ўплывы, працэсы іх уніфікацыі, дыферэнцыяцыі, узаемаўзбагачэння і інш. Беларускі народны каляндар, які прадаўжаў стараж.-слав. традыцыі, быў звязаны са зменаю фаз (квадраў) месяца, прычым кожная з іх лічылася спрыяльнай або неспрыяльнай для пэўных гаспадарчых работ (пасадку гародніны пачыналі звычайна ў маладзік, а закладванне яе на зіму прымяркоўвалі да апошняй квадры; снаваць пачыналі ў поўню і інш.). Па месячных квадрах у некаторых мясцінах сачылі за рухомымі святамі (напр., [[Вялікдзень]] заўсёды святкавалі пасля поўні— месяц у апошнюю чвэрць). Гэта падцвярджэнне таго, што тыднёваму падліку часу ў славян, як і ў інш. народаў, папярэднічала сістэма, арыентаваная на месячны каляндар. У беларускам народным календары захаваліся і рэшткі сонечнага календара — старадаўняга падзелу года адпаведна зімоваму (на [[Каляда|Каляду]]) і летняму (на [[Купалле|Купалу]]) сонцастаянню. Колькасць тыдняў паміж гятымі святамі аднолькавая (26), і Купала падзяляў сялянскі каляндарны год на два паўгоддзі (25 снежня — 24 чэрвеня с. ст.).
 
[[Катэгорыя:Каляндар]]
[[Катэгорыя:Народны каляндарКаляндар усходніх славян|*]]
Ананімны ўдзельнік