Бенедыкт XVI: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
арфаграфія
Радок 59:
 
Вывучаў [[Філасофія|філасофію]] і [[Тэалогія|тэалогію]] ў [[Фрайзінг]]у і [[Мюнхен]]е ([[1946]]—[[1951]]). 29 чэрвеня [[1951]] года пасвечаны ў сан, працягваў навучанне ў [[Мюнхенскі ўніверсітэт|Мюнхенскім універсітэце]]. Абараніў дысертацыю па спадчыне блаславёнага Аўгустына, атрымаў ступень доктара тэалогіі (1953). У 1970 годзе Ратцынгер стаў адным з аўтараў мемарандуму дзевяці нямецкіх тэолагаў з патрабаваннем рэформаў у каталіцкай царквы, у якім, у прыватнасці, утрымлівалася прапанова аб адмене цэлібату — зароку бясшлюбнасці, аднак пазней ён змяніў свае погляды.
Прызначаны на пасаду архіепіскапа Мюнхена і Фрайзінга ([[1977]]), праз тры месяцы прызначаны на пасаду [[кардынал]]а. Стаў прэфектам [[Кангрэгацыя навучання веры|Кангрэгацыі навучання веры]] ([[1981]]) і старшынёмстаршынёй [[Біблійная камісія|Біблійнай камісіі]] і [[Міжнародная папская тэалагічная камісія|Міжнароднай папскай тэалагічнай камісіі]] (1981). Удзельнічаў у працы некалькіх кангрэгацый і папскіх рад у [[Ватыкан]]е.
 
Заняў Святы Пасад увесну 2005 года. 11 лютага 2013 Папа Бенедыкт XVI абвясціў пра свой хуткі сыход у адстаўку. Ён спаслаўся на стан свайго здароўя і немагчымасць належнага выканання свайго служэння. Рашэнне пра яго адмову ад пасады ўступіла ў сілу 28 лютага.