БМАgroup: Розніца паміж версіямі

музычны лэйбл
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Музычны лэйбл |Назва = БМАgroup |Лагатып = БМАgroup.png |Шырыня лагатыпа = 100px |Колер...'
Тэг: сумесь раскладак у назве
(Няма розніцы)

Версія ад 17:57, 21 сакавіка 2017

БМАgroup (Беларуская музычная альтэрнатыва) — беларуская музычная арганізацыя, створаная ў 1996 годзе. Галоўнай мэтай з'яўлялася прапаганда беларускай музыкі. За час існавання ёю былі выдадзены запісы айчынных музыкаў: як маладых калектываў, так і твораў мэтраў сучаснай і класічнай музыкі. «БМАgroup» таксама з'яўлялася арганізатарам беларускіх канцэртаў і фестываляў[1].

БМАgroup
Заснаваны 1996
Заснавальнікі Віталь Супрановіч
Статус Неактыўны
Дыстрыбутар ВигмаБеларусі)
Жанр Розныя
Краіна  Беларусь
Афіцыйны сайт belmusic.org

Гісторыя

Кіраўніком лэйбла з'яўляўся Віталь Супрановіч. За 15 гадоў існавання лэйбл самастойна выдаў 154 дыскі і ў выданні каля 100 прымаў партнёрскі ўдзел. У межах свайго афіцыйнага сайта друкаваў рэцэнзіі на сваі рэлізы, хіт-парады, mp3-базы[2]. Была складзена дамова аб сумеснай вытворчасці музычных рэлізаў з кампаніяй «Вигма»[3]. Апошнім дыскам, які выйшаў пад шыльдай лэйбла, стаў альбом «Белая вада» гурта Крама[4].

Выканаўцы

Выдадзены альбомы беларускіх гуртоў:

Лэйбл выдаў серыю беларускамоўных метал-зборнікаў «Hard life — Heavy music[be-tarask]»[5], а таксама зборнік «Hardcoreманія:чаду![be-tarask]»[6].

Зноскі

  1. БМАgroup. Ежедневник ej.by. Праверана 21 сакавіка 2017. (руск.)
  2. Вядомы музычны лейбл БМАgroup прэзентаваў свой новы сайт. Euroradio.fm (26 ліпеня 2008). Праверана 21 сакавіка 2017.
  3. «Вигма» и «БMA Group» объединились. Альтернативная музыка Беларуси Neformat.by. Праверана 21 сакавіка 2017. (руск.)
  4. Лэйбл «БМА-group» спыніў выданьне дыскаў. Слушны музычны партал «Тузін Гітоў» (19 лістапада 2014). Праверана 21 сакавіка 2017.
  5. БМАgroup вядзе перамовы з беларускімі калектывамі «ZET», «Куклы», «Папёнкинз Бенд», «Голая манашка» ды інш. па падрыхтоўцы чарговага зборніка беларускіх хард-кор гуртоў. Беларускі партал TUT.BY (5 лютага 2002). Праверана 21 сакавіка 2017.
  6. Новости белорусской музыки от БМАgroup. Беларускі партал TUT.BY (27 сакавіка 2002). Праверана 21 сакавіка 2017. (руск.)

Спасылкі