Каманчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
'''Кама́нчы''' (саманазва: ''Nömöne'', ''Numunu'') — [[індзейцы|індзейскі]] народ, карэнныя жыхары [[ЗША]]. Жывуць пераважна ў штатах [[Штат Аклахома|Аклахома]], [[Штат Тэхас|Тэхас]], [[Штат Нью-Мексіка|Нью-Мексіка]]. Агульная колькасць (2010 г.) - 23 330 чал.<ref>[https://www.census.gov/prod/cen2010/briefs/c2010br-10.pdf The American Indian and Alaska Native Population: 2010]</ref>
 
== Паходжанне ==
Каманчы адносяцца да [[Юта-ацтэкскія мовы|юта-ацтэкскай]] моўнай групы народаў, якая сфарміравалася каля 4000 гадоў таму на памежжы сучасных [[ЗША]] і [[Мексіка|Мексікі]]. Першапачаткова яны ўяўлялі ўсходнюю частку [[шашоны|шашонаў]] і насялялі ўсход сучаснага [[штат Ваёмінг|штата Ваёмінг]]. Каля [[1700]] г. каманчы асвоілі [[конегадоўля|конегадоўлю]] і мігрыравалі на поўдзень. Далучэнне да каманчаў розных груп шашонаў адбывалася і ў больш позні час да [[1830]] г.<ref>[http://www.tolatsga.org/ComancheOne.html COMANCHE HISTORY Part One]</ref>
 
Назва '''каманчы''' паходзіць з мовы [[юты, індзейцы|ютаў]] (''kɨmantsi'') і значыць "ворагі"<ref>[http://www.eaglespiritspringwater.com/native Native History]</ref>. Самі каманчы завуць сябе ''Nömöne'' (літаральна "народ").
 
{{зноскі}}