Тэадор Антоні Ваньковіч: Розніца паміж версіямі

вікіфікацыя, афармленне
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
(афармленне)
(вікіфікацыя, афармленне)
| пераемнік = [[Андрэй Бенедыкт Карніцкі]]
 
| дата нараджэння = ?
| месца нараджэння =
| дата смерці = 15.7.1716
| месца смерці =
| пахаваны =
| род = [[Род Ваньковічаў|Ваньковічы]]
| бацька = [[Пётр Ваньковіч]]
| маці = Ганна Дуніна-Глушынская
| жонка = Ганна Войшнар, Феліцыяна Эйдонаўна
З роду [[Род Ваньковічаў|Ваньковічаў]] герба [[Герб «Ліс»|«Ліс зменены»]], сын [[Менскі павет|менскага]] войскага [[Пётр Ваньковіч|Пятра]] і [[Ваўкавыскі павет|ваўкавыскай]] харунжычанкі Ганны Дунін-Глушынскай.
 
У 1671—1676 гадах узгадваецца як падчашы [[Пінскі павет|пінскі]]. Каля 1685 стаў [[Менскі павет|менскім]] стольнікам, а ў 1689 годзе  — падстаростам судовым. Гэтыя дзве пасады трымаў да канца жыцця. Таксама быў старостам падусвяцкім і рушаўскім. Пяць разоў засядаў у [[Трыбунал ВКЛ|Трыбунале ВКЛ]] у 1682, 1686, 1691, 1701 і 1709 (у гэтым годзе быў маршалкам кола Compositi judicii) гадах. Часта бываў кіраўніком на сойміках і судах фіскальных. У [[Горад Мінск|Менску]] заснаваў кляштары [[Касцёл Святой Марыі Магдалены і кляштар кармелітаў, Мінск|кармелітаў]] і [[Касцёл Святога Яна і кляштар баніфратаў, Мінск|баніфратаў]]. Ахвяраваў значныя сродкі [[Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў, Мінск|менскім францысканцам]]. Быў фундатарам мноства іншых кляштараў, у тым ліку тых жа законаў у [[Гарадскі пасёлак Івянец|Івянцы]] ([[Касцёл Святога Міхаіла Арханёла, Івянец|Касцёл Святога Міхаіла Арханёла]]).
 
Згодна з [[Юзаф Вольф|Юзафам Вольфам]], незадоўга да смерці атрымаў ад [[Аўгуст Моцны|караля Аўгуста II]] прывілей на [[Кашталяны менскія|менскае кашталянства]]. Але нават калі прывілей і меў месца, Тэадор Ваньковіч не здолеў замацавацца на пасадзе кашталяна, бо з 1713 яе займаў [[Даніэль Выгоўскі]]. Ваньковіч застаўся стольнікам і падстаростам менскім, на гэтых пасадах і памёр пасля доўгай хваробы 15 ліпеня 1716.
Быў жанаты з дачкой [[Лідскі павет|лідскага]] земскага пісара Ганнай Войшнар і меў ад яе двух сыноў, Стэфана і Антонія, якія рана памёрлі, і пяць дачок:
# Соф'ю, жонку [[Менскі павет|менскага]] войскага Францішка [[Род Валадковічаў|Валадковіча]];
# [[Алена Рдултоўская|Алену]], жонку [[Наваградскі павет|новагародскага]] земскага суддзі [[Ян Рдултоўскі|Яна Рдултоўскага]];
# Кацярыну, жонку [[Вількамірскі павет|вількамірскага]] скарбніка Яна Ярмаловіча;
# Францішку, якая была ксеніяй [[Касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак, Мінск|мінскага закона Св. Бэнэдыкта]];