Генацыд армян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 149:
У адрозненне ад ранейшых дэпартацый, якія адрознівалі невінаватых з пункту гледжання ўлад армян ад «''вінаватых''» у межах мясцовых армянскіх абшчын, дэпартацыі з [[Кілікія|Кілікіі]] ўжо не рабілі адрознення паміж армянскімі рэвалюцыйнымі і лаялістычнымі супольнасцямі. Гэтыя дэпартацыі не залежалі таксама ад блізкасці да мяжы і тычыліся ўсіх армян Асманскай імперыі. Гэтым дэпартаваным не падавалася ежа, што азначала фактычную смерць ад голаду. Ім не забяспечвалася абарона, і па дарозе яны падпадалі пад рабаванні і гвалт нерэгулярных асманскіх сіл, курдскіх, чаркескіх і іншых мусульманскіх плямён, у выніку чаго да канчатковага пункта ў пустыні даходзілі каля 20 %. Тое ж самае адбывалася з армянамі ўсёй Усходняй Анатоліі. Армяне заходніх правінцый адносна бесперашкодна дайшлі да Дэр Зора, дзе пасля ў большасці памерлі ці былі забітыя. Лічыцца, што практыка агульнага разбурэння армянскіх абшчын Анатоліі пачалася [[24 красавіка]] [[1915]] года, калі былі арыштаваныя і дэпартаваныя ў Анкару лідары армянскай абшчыны Канстанцінопаля. Да сярэдзіны чэрвеня амаль усе яны былі забітыя. А да гэтага часу ўжо былі амаль цалкам знішчаныя армянскія абшчыны Бітліса і [[Эрзурум]]а. [[9 чэрвеня]] міністэрства ўнутраных спраў скіравала губернатару Эрзурума вымогу прадаць маёмасць дэпартаваных армян, вяртанне якіх ужо не чакалася. Цягам лета [[1915]] года арэал дэпартацый пашыраўся, улучаючы раёны сучаснай Сірыі. Паводле плана дэпартацый, армяне не павінны былі перавышаць 10 % мясцовага насельніцтва, што адлюстроўвала страх младатуркаў перад канцэнтрацыяй армян. Ёсць і падставы меркаваць, што забойствы да 150 000 чалавек у лагерах вакол пустыні Дэр Зор былі здзейсненыя чаркесамі, чачэнцамі і арабамі, каб не дапусціць збору вялікай колькасці армян у адным месцы<ref name="A Question of Genocide, 270-272" />.
 
Адно з самых яркіх сведчанняў разаніны пакінулі чатыры арабскія атаманскія ўрадоўцычыноўнікі, якія перайшлі на бок рускіхрасіян і пазней расказалі падрабязнасці дэпартацыі {{нп3|Марк Сайкс|Марку Сайксу|ru|Сайкс, Марк}}. Так, паводле слоў лейтэнанта Саіда Ахмеда Мухтэра Аль-Бааджа, які знаходзіўся ў [[Трапезунд]]зе ў [[1915]] годзе, ён ведаў, што высыланне армян азначае разню, і яму быў вядомы афіцыйны загад расстрэльваць дэзерціраў без суда. Лейтэнант Саід Ахмед паведаміў, што ў сакрэтным загадзе замест слова «''дэзерціраў''» было «''армян''», што сведчыць пра разуменне цэнтральнай уладай злачыннасці сваіх дзеянняў і жаданне іх схаваць<ref name="The Armenian People from Ancient to Modern Times-2-262-265-2" />.
 
Забойствы армян суправаджаліся рабаваннямі і крадзяжом. Паводле сведчання гандляра Мехмета Алі ({{lang-tr|Mehmed Ali}}), Асент Мустафа і губернатар Трапезунда Джамаль Азмі прысвоілі армянскіх каштоўнасцей коштам ад {{nobr|300 000}} да {{nobr|400 000}} турэцкіх залатых фунтаў (на той момант каля {{nobr|1 500 000}} долараў ЗША). Амерыканскі консул у Алепа дакладаўдакладваў у Вашынгтон, што ў Турцыі дзейнічала «''гіганцкая схема рабавання''». Консул у Трапезундзе паведамляў, што штодня назірае, як «''натоўп турэцкіх жанчын і дзяцей ішоў за паліцыяй як сцярвятнікі і захопліваў усё, што мог панесці''», і што дом камісара Іціхат у Трапезундзе поўны золатам і каштоўнасцямі, якія складаюць яго долю ад рабаванняў<ref name="America and the Armenian Genocide of 1915, 83-86" />.
 
Да канца лета [[1915]] года значная частка армянскага насельніцтва імперыі была забіта. Нягледзячы на спробы асманскіх улад гэта схаваць, уцекачы, якія дабраліся да Еўропы, расказалі пра вынішчэнне армянскага насельніцтва. [[27 красавіка]] [[1915]] года армянскі {{нп3|каталікос|каталікос|ru|Католикос}} заклікаў [[ЗША]] і [[Італія|Італію]] ўмяшацца з мэтай спыніць разню. Саюзныя дзяржавы публічна засудзіліасудзілі разню армян туркамі і курдамі пры патуральніцтве асманскіх улад, аднак ва ўмовах вайны не маглі нічога зрабіць для рэальнага аблягчэння іх лёсу. У Вялікабрытаніі пасля афіцыйнага расследавання была выпушчана кніга дакументаў «''Стаўленне да армян у Асманскай імперыі''»<ref name="The treatment of Armenians in the Ottoman Empire" />, у Еўропе і ЗША пачаўся збор сродкаў для ўцекачоў. Знішчэнне армян у цэнтральнай і заходняй Анатоліі працягвалася і пасля жніўня [[1915]] года<ref name="The Armenian People from Ancient to Modern Times-2-565-567" />.
 
Расійскія ўлады і грамадскасць распачыналі высілкі па падаванні гуманітарнай дапамогі ўцекачам (спачатку толькі хрысціянам, а з вясны 1916 гады — і мусульманам), для чаго было арганізавана адмысловае ведамства на чале з генералам Міхалам Тамамшовым. Пры спрыянні Усерасійскага саюза гарадоў была арганізавана сетка страўняўстраўней на акупаваных расійскай арміяй тэрыторыях. Тым не менш пераважалі вайсковыя меркаванні — так, у жніўні 1916 года камандуючы {{нп3|Каўказская армія, Расійская імперыя, 1914—1918|Каўказскай арміяй|ru|Кавказская армия (Российская империя, 1914—1918)}} [[Мікалай Мікалаевіч Юдзеніч|генерал Юдзеніч]] забараніў армянскім уцекачам вяртацца на пакінутыя імі землі: «''вяртанне жыхароў на занятыя намі ў Турцыі землі заўчаснае, бо ўскладніць і без таго складанае пытанне паставак харчу ў гэтыя рэгіёны''»; астатняе ж насельніцтва было скіравана на сельскагаспадарчыя працы ў непасрэдным тыле для патрэб арміі. Пазней генерал-губернатар акупаваных раёнаў генерал Пяшкоў таксама публічна абгрунтоўваў гэту забарону нежаданнем правакаваць «''непажаданую паніку і непатрэбныя ахвяры''», маючы на ўвазе досвед эвакуацыі расійскай арміяй у жніўні 1916 года перад турэцкім наступленнем 50 тысяч армян з [[Горад Ван|Вана]], [[Бітліс]]а і [[Горад Муш|Муша]] ў Басен і {{нп3|Горад Ыгдыр|Ыгдыр|ru|Ыгдыр}}: пасля эвакуацыі расійскія ўлады стукнулісясутыкнуліся з праблемай забеспячэння перасяленцаў харчамхарчамі і медыкаментамі. У сувязі з харчовай праблемай вясной 1915 года Юдзеніч выступіў таксама з прапановай перасяліць на кінутыя курдамі раёны {{нп3|Горад Элешкірт|АлашкертаЭлешкірта|ru|Элешкирт}}, Дыядына і {{нп3|Горад Дагубаязіт|БаязетаДагубаязіта|ru|Догубаязит}} казакоў, якія нароўні з армянамі павінны былі ббы забяспечваць правізіяй 4-ы казачы корпус, што, быўшы падтрымана на словах грамадзянскай адміністрацыяй, так і не было, зрэшты, рэалізавана. Як і на іншых франтах, расійская армія з вайсковых меркаванняў практыкавала і прымусовыя лакальныя дэпартацыі мясцовага насельніцтва: так, каля [[Эрзурум]]а былі выселенывыселеныя больш за 10 тысяч армян з дзесяціверставой прыфрантавой зоны непасрэдна ў раён горада, што яшчэ больш пагоршыла сітуацыю з харчамхарчамі. Пратэсты армянскага насельніцтва выклікала і прынятае ў чэрвені 1915 года рашэнне камандуючага Арарацкім атрадам {{нп3|Андрэй Міхайлавіч Нікалаеў|генерал-маёра Нікалаева|ru|Николаев, Андрей Михайлович}} дазволіць курдам ізноў пасяліцца ў наваколлі Вана. Апроч перасяленняў армянскага насельніцтва расійскімі ўладамі, якія пераследвалі вайсковыя і гуманітарныя мэты, {{нп3|Мікалай Мікалаевіч Пяшкоў|генерал-губернатар Пяшкоў|ru|Пешков, Николай Николаевич}} планаваў і маштабнейшуюмаштабную акцыю: дэпартацыю ўсіх армян да ўсходу ад возера Ван, а курдаў — да поўдня; у раёнах [[Трабзон|Трапезунда]] і Эрзурума дазвалялася жыццёпражыванне толькі тых армян, якія жылі ў гэтых рэгіёнах у даваенны час; павінен быў быць усталяваны рэжым апартэіду[[апартэід]]у з паасобным жыццёмпражываннем розных нацыянальнасцей. Гэты план, зрэшты, таксама не быў ажыццёўлены ў жыццё<ref name="holquist">{{артыкул|аўтар= Peter Holquist.|загаловак= The Politics and Practice of the Russian Occupation of Armenia, 1915—February 1917|адказны = Ronald Grigor Suny, Fatma Muge Gocek, Norman M. Naimark|выданне= A Question of Genocide: Armenians and Turks at the End of the Ottoman Empire|месца= Oxford|выдавеутва= Oxford University Press|год= 2011|старонкі= 151—174}}</ref>.
 
=== Медыцынскія эксперыменты над армянамі ===