Каманчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
У [[1746]] г. іспанцы здолелі нанесці каманчам і ютам першае істотнае паражэнне<ref>[https://www.southernute-nsn.gov/history/chronology Chronology]</ref>. У [[1752]] г. юты заключылі мірнае пагадненне з Іспаніяй і фактычна выйшлі з саюзу з каманчамі. У [[1774]] г. і [[1779]] г. іспанскія ваенныя сілы зрабілі паспяховыя ваенныя рэйды супраць памежных груп каманчаў. У рэйдзе 1779 г. удзельнічалі апачы і юты. У [[1785]] г. тэхаскія каманчы былі вымушаны пагадзіцца на мірнае пагадненне з іспанцамі<ref>[https://nebula.wsimg.com/1a17e77c69c0df67e3b129bcbcf0af49?AccessKeyId=123DB9A7A1E77C0C9F16&disposition=0&alloworigin=1 Comanche Timeline]</ref>. Яно прапаноўвала выгоду ў выніку падтрымкі [[гандаль|гандлёвых]] зносін. Іспанскія каланісты абменьвалі [[рабства|рабоў]] і маёмасць, захопленыя каманчамі ў іншых плямён, на [[конь свойскі|канёў]], [[карова|кароў]], [[зброя|зброю]] і іншую еўрапейскую прадукцыю. У [[1747]] г. каманчы заключылі гандлёвае пагадненне з [[Францыя|французамі]]<ref>[https://tshaonline.org/handbook/online/articles/hcm16 MONTAGUE COUNTY]</ref>.
 
Да пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. каманчы здолелі паставіць пад кантроль вялізарныя тэрыторыі Вялікіх раўнін, у тым ліку заходні Тэхас, усход Нью-Мексіка, паўднёвы ўсход [[Штат Каларада|Каларада]], паўднёвы захад [[Штат Канзас|Канзаса]], захад [[Штат Аклахома|Аклахомы]]. У некаторых выпадках мясцовыя плямёны былі здольны эфектыўна супраціўляцца заваяванню. Так, у Канзасе яны былі спынены [[осэйдж]], у [[Штат Арызона|Арызоне]] — апачы. У многіх выпадках каманчы аддавалі перавагу часовым або шматгадовым саюзам. Напрыклад, у XVIII ст. яны супрацоўнічалі з [[паўні]]. Каля [[1805]] г. заключылі мір з каёва і іх саюзнікамі [[раўнінныя апачы|раўніннымі апачы]]. Пасля доўгага супрацьстаяння з [[шаены|шаенамі]] і [[арапаха]] ў [[1840]] г. заключылі з імі мірную дамову. Саюзніцкія адносіны ўключалі не толькі гандаль і супольныя ваенныя дзеянні, але і сумеснае выкарыстанне качавых тэрыторый. Саслабленне саюзніка давала нагоду для ваенных рэйдаў супраць яго. Так у першай трэці XIX ст. каманчы першымі сталі рабіць рэйды супраць пауніпаўні. Пасля абвяшчэння незалежнасці [[Мексіка|Мексікі]] ў [[1821]] г. каманчы заключылі з новымі ўладамі былых іспанскіх калоній шэраг новых пагадненняў<ref>[http://www.dickshovel.com/ComancheTwo.html COMANCHE HISTORY Part Two]</ref>. Абяцанні шчодрых падарункаў з боку мексіканцаў не заўсёды выконваліся, таму рабаўніцкія рэйды супраць паўночных мексіканскіх штатаў ператварыліся ў правіла.
 
== Зноскі ==