Цэнтральная рада беларускіх арганізацый: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
На першай сесіі ЦРБА ў пачатку жніўня 1917 быў прыняты статут, у якім абвешчаны палітычны і сацыяльны прынцыпы дзейнасці: "поўны дэмакратызм, перадача ўсёй зямлі без выкупу працоўнаму народу і абарона інтарэсаў работнікаў". Цэтральная рада была прызнана сесіяй як адзіны кіраўніцкі і прадстаўнічы орган "усея беларускае справы". Згодна са статутам Рада складалася з дэпутатаў, якіх дэлегіравалі палітычныя беларускія арганізацыі, гарады, мястэчкі, бежанскія арганізацыі і вайсковыя часці.
 
У склад выканаўчага камітэту абраны правадзейныя члены: [[Уладзіслаў Галубок]], [[Язэп Лёсік]], Антон Лявіцкі ([[Ядвігін Ш.]]), [[Аркадзь Смоліч]] (фактычны кіраўнік), [[Усевалад Фальскі]]. Дамінуючае становішча ў Радзе займалі прадстаўнікі [[БСГ|Беларускай сацыяялістычнай грамады]].
 
ЦРБА патрабавала прызнаць патрэбу аўтаноміі Беларусі, роднай мовы і развіцця беларускай нацыянальнай культуры. Ва ўмовах нарастаючых супярэчнасцей у краіне кіраўніцтва Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый актывізавала дзейнасць па стварэнню нацыянальнага беларускага фронту на аснове рэалізацыі ідэі нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў межах дэмакратычнай Расіі.