Каманчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
 
У сярэдзіне - другой палове XIX ст. адбылося саслабленне каманчаў. Яно было выклікана не ваеннымі згубамі, а эпідэміямі. У [[1848]] г. і [[1862]] г. яны пацярпелі ад [[Натуральная воспа|воспы]], у [[1849]] г. — ад [[Халера|халеры]]. Да [[1870]] г. колькасць каманчаў скарацілася да 8000 чалавек і працягвала зніжацца далей. У адказ на рэйды каманчаў амерыканцы выкарыстоўвалі ваенныя конныя атрады. Доўгі час іх эфектыўнасць была нізкай. Пасля нападаў каманчаў на паўночным захадзе ў [[1860]] г. ахвярай арганізаванай у адказ карнай экспедыцыі сталі каёва і шаены.
 
У пачатку [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайны]] прадстаўнікі [[Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі|Канфедэрацыі]] заключылі мірнае пагадненне з каманчамі. Нягледзячы на гэта, ваенныя сутычкі працягваліся, і ў [[1863]] г. каманчы, каёва, шаены, арапаха і раўнінныя апачы склалі ваенны саюз, накіраваны супраць белых пасяленцаў. У лістападзе [[1864]] г. у паўночным Тэхасе яны атакавалі буйны ваенны атрад на чале [[Кіт Карсан|Кіта Карсана]]. У [[1865]] г. і [[1867]] г. прадстаўнікі ЗША заключалі дагаворы з асобнымі групамі каманчаў, якія прадугледжвалі грашовыя выплаты і пастаўкі тавараў з боку ЗША. Дагавор 1867 г. уключаў пункт аб тэрытарыяльных саступках з боку каманчаў.
 
прадстаўнікі ЗША заключылі дагаворы з некалькімі групамі каманчаў, каёва і шаенаў.
 
== Зноскі ==