Каманчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
Пасля абвяшчэння незалежнасці [[Рэспубліка Тэхас|Тэхаса]] ў [[1835]] г. улады [[Штат Санора|Саноры]] стымулявалі напады індзейцаў на тэхаскія паселішчы. У [[1838]] г. было заключана мірнае пагадненне паміж Тэхасам і каманчамі. Але ў сакавіку [[1840]] г. падчас сустрэчы пад белым сцягам з каманчамі ў [[Горад Сан-Антоніа|Сан-Антоніа]] для выкупу раней захопленых палонных адбыўся ўзброены інцыдэнт, падчас якога загінула 33 каманчы і 6 тэхасцаў. У адказ, у жніўні каля 1000 воінаў-каманчаў атакавалі паселішчы белых і амаль без супраціўлення дасягнулі [[Мексіканскі заліў|Мексіканскага заліва]]. Калі яны вярталіся з трафеямі, у тым ліку канямі і муламі, [[12 жніўня]] 200 тэхаскіх добраахвотнікаў і індзейцаў з племені [[танкава]] арганізавалі засаду. Каманчы панеслі страты і былі вымушаны адступіць, аднак захавалі значную частку трафеяў. У [[1845]] г. тэхасцы і каманчы зноў падпісалі мір. Ён не быў працяглым. Тэхас увайшоў у склад [[ЗША]], якія заключылі пагадненні з [[осэйдж]], [[чэрокі]] і іншымі плямёнамі, якіх каманчы лічылі ворагамі. У выніку каманчы адмовіліся ад міру і працягвалі напады на тэхаскія паселішчы.
 
У сярэдзіне - другой палове XIX ст. адбылося саслабленне каманчаў. Яно было выклікана не ваеннымі згубамі, а эпідэміямі. У [[1848]] г. і [[1862]] г. яны пацярпелі ад [[Натуральная воспа|воспы]], у [[1849]] г. — ад [[Халера|халеры]]. Да [[1870]] г. колькасць каманчаў скарацілася да 8000 чалавек і працягвала зніжаццаскарачацца далей. Скарачэнне статкаў дзікіх бізонаў вымушала раўнінных індзейцаў працягваць напады для свайго забеспячэння. У адказ на рэйды каманчаў амерыканцы выкарыстоўвалі ваенныя конныя атрады. Доўгі час іх эфектыўнасць была нізкай. Пасля нападаў каманчаў на паўночным захадзе ў [[1860]] г. ахвярай арганізаванай у адказ карнай экспедыцыі сталі каёва і шаены.
 
У пачатку [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайны]] прадстаўнікі [[Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі|Канфедэрацыі]] заключылі мірнае пагадненне з каманчамі. Нягледзячы на гэта, ваенныя сутычкі працягваліся, і ў [[1863]] г. каманчы, каёва, шаены, арапаха і раўнінныя апачы склалі ваенны саюз, накіраваны супраць белых пасяленцаў. У лістападзе [[1864]] г. у паўночным Тэхасе яны атакавалі буйны ваенны атрад на чале [[Кіт Карсан|Кіта Карсана]]. У [[1865]] г. і [[1867]] г. прадстаўнікі ЗША заключалі дагаворы з асобнымі групамі каманчаў, якія прадугледжвалі грашовыя выплаты і пастаўкі тавараў з боку ЗША. Дагавор 1867 г. уключаў пункт аб тэрытарыяльных саступках з боку каманчаў.
 
У [[1865]] г. і [[1867]] г. прадстаўнікі ЗША заключалі дагаворы з асобнымі групамі каманчаў, якія прадугледжвалі грашовыя выплаты і пастаўкі тавараў з боку ЗША. Дагавор 1867 г. уключаў пункт аб тэрытарыяльных саступках з боку каманчаў. Ён не быў цалкам выкананы ні водным бокам. У [[1869]] - [[1875]] гг. армія і добраахвотнікі ЗША разгарнулі шырокія ваенныя дзеянні супраць каманчаў. Іх вынікам стала перасяленне атрадаў каманчаў у рэзервацыі. Апошнім буйным лідарам каманчаў стаў [[Квана Паркер]], сын правадыра і захопленай у палон тэхаскай дзяўчыны.
прадстаўнікі ЗША заключылі дагаворы з некалькімі групамі каманчаў, каёва і шаенаў.
 
== Зноскі ==