Гульня тронаў (раман): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
карэкцыя спасылкі
Радок 18:
 
{{Значэнні|Гульня тронаў}}
'''«Гульня тронаў»''' ({{lang-en|A Game of Thrones}}) — [[раман]] у жанры [[фэнтэзі]] аўтарства [[Злучаныя Штаты Амерыкі|амерыканскага]] пісьменніка [[Джордж Рэйманд Рычард Марцін|Джорджа Р. Р. Марціна]], першая кніга серыі «[[Песня Лёду і Агню]]». Упершыню твор быў апублікаваны ў [[1996|1996 годзе]] выдавецтвам Bantam Spectra. Дзеянне рамана адбываецца ў [[Выдуманы светсусвет|выдуманым сусвеце]]. У цэнтры твора тры асноўныя сюжэтныя лініі — падзеі, якія папярэднічалі пачатку дынастычных войнаў за ўладу над кантынентам Вестэрас, які нагадвае Еўропу часоў [[Высокае Сярэднявечча|Высокага Сярэднявечча]]; пагроза наступу плямёнаў адзічэлых і дэманічнай расы Іншых, што насоўваецца з поўначы; а таксама падарожжа дачкі зрынутага караля ў спробах вярнуць Жалезны трон. Апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы, напераменку з пункту гледжання розных персанажаў.
 
Праца над раманам была пачата аўтарам у 1991 годзе. На той момант цыкл задумваўся як трылогія. Джордж Р. Р. Марцін, які імкнецца да напісання тэкстаў вялікага аб'ёму, вырашыў стварыць маштабнае эпічнае фэнтэзі ў духу «[[Уладар пярсцёнкаў|Уладара пярсцёнкаў]]», абапіраючыся на гістарычныя кнігі і перавёўшы акцэнты ад магіі да рэалізму. Асоблівае месца ў «Гульні тронаў» было адведзена геральдыцы, рыцарству, апісанню банкетаў і адзення. Кніга была натхнёная рэальнымі гістарычнымі падзеямі, а героі цыкла мелі прататыпаў з асяроддзя еўрапейскай знаці. Адзін з асноўных пасылаў кнігі — ідэя таго, што смерць ёсць непазбежная ісціна ўсяго жыцця.