Дыжон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 74:
Маюцца ліцейныя і аўтамабільныя заводы; развіта вытворчасць ваўняных і баваўняных тканін, скуры, сусветна вядомай гарчыцы, бочарных і васковых вырабаў, шпалер, машын, хімічных прадуктаў. Таксама развіта вінаробства, садоўніцтва, кветкаводства; гандаль [[віно]]м, [[Дыжонская гарчыца|дыжонскай]] [[гарчыца]]й і іншымі мясцовымі прадуктамі.
 
== Гістарычная даведка ==
Дыжон быў ужо ў часы рымлян ўмацаваным месцам - — Divio або Castrum Divionense; ўу [[1183]] годзе атрымаў гарадскія правы. [[Хрысціянства]] ў гэтыя месцы прынёс мучанік Бянігн Дыжонскі, які лічыцца нябесным заступнікам горада.
 
Сваім палітычным значэннем ў Сярэднія стагоддзі Дыжон абавязаны рашэнню герцага [[Роберт I, герцаг Бургундыі|Роберта I]] перанесці сюды сталіцу ўсёй Бургундыі. Тым не менш сапраўдны мастацкі і эканамічны росквіт Дыжона звязаны з кіраваннем бургундскіх герцагаў дынастыі Валуа ў XV стагоддзі. Менавіта тады ў горадзе працавалі выдатныя майстры [[готыка|готыкі]] на чале са скульптарам Слютэрам.
 
Пасля далучэння да Францыі ў 1477 годзе Дыжон заставаўся месцазнаходжаннем Бургундскага парламента. Калі [[Людовік XIV]] заваяваў Франш-Контэ, Дыжон з памежнага мястэчка ператварыўся ў буйны эканамічны і адміністрацыйны цэнтр. У Дыжоне нарадзіліся кампазітар [[Жан-Філіп Рамо]] і інжынер [[Аляксандр Густаў Эйфель]].
 
== Славутасці ==