Розніца паміж версіямі "Каманчы"

1 020 байтаў дададзена ,  3 гады таму
 
Асноўнай жывёлай для палявання з'яўляўся [[амерыканскі бізон]]. Актыўнае паляванне на бізонаў пачалося толькі ў [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. Канцэнтрацыя конных паляўнічых на раўнінах прыводзіла да хуткага скарачэння пагалоўя і ў выніку — да знішчэння гэтых жывёл. Каманчы прымалі ўдзел у хуткім скарачэнні дзікіх статкаў. У [[1818]] г. тэхасец Давід Бюрнэ заўважыў, што пасля з'яўлення каманчаў у тых мясцінах праз некалькі гадоў знікла большасць пагалоўя<ref>[http://digitalcommons.unl.edu/cgi/viewcontent.cgi?article=3227&context=greatplainsquarterly Pekka Hamalainen, The First Phase Of Destruction Killing The Southern Plains Buffalo, 1790-1840]</ref>. Заняпад палявання на бізонаў да 1870-х гг. таксама садзейнічаў заняпаду традыцыйнай культуры каманчаў.
 
Многія даследчыкі [[гісторыя|гісторыі]] каманчаў заўважалі беднасць іх матэрыяльнай культуры ў параўнанні з суседнімі плямёнамі, аднак прызнавалі іх ваенныя поспехі. Амерыканскі пісьменнік [[:en:S. C. Gwynne|С. К. Гуін]] тлумачыць гэта спартанскім ладам жыцця, накіраваным на вайну<ref>[http://www.npr.org/2011/05/20/136438816/the-rise-and-fall-of-the-comanche-empire The Rise And Fall Of The Comanche 'Empire']</ref>. Напады на іншыя народы, захоп і перапродаж іх маёмасці складалі частку эканамічнай стратэгіі. Каманчы праславіліся жорсткімі адносінамі ў дачыненні да палонных. Іх забівалі, нявечылі, прадавалі ў [[рабства]].
 
== Зноскі ==
autoeditor
29 423

праўкі