Слых: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др афармленне
Радок 1:
{{вікіфікацыя}}
[[ImageВыява:Ear-anatomy.png|thumb|Будова вуха чалавека]]
'''Слых''' — здольнасць праз органы слыху ўспрымаць [[гук]]і.
 
Радок 9 ⟶ 10:
Атрыманыя звесткі паступаюць у патроенае поле ніжнецемянной зоны, дзе інтэгруюцца з іншымі формамі інфармацыі.
 
== Вонкавае вуха ==
[[Image:Ear-anatomy.png|thumb|Будова вуха чалавека]]
Вонкавае вуха з'яўляецца апаратам, які ўлоўлівае гук. Гукавыя ваганні ўлоўліваюцца вушнымі ракавінамі і перадаюцца па вонкавым слыхавым праходзе да барабаннай перапонкі, якая адлучае вонкавае вуха ад сярэдняга.
 
Улоўліванне гуку і ўвесь працэс слухання двума вушамі — [[бінаўральны эфект|бінаўральны слых]] — мае значэнне для вызначэння напрамку гуку.
 
Гукавыя ваганні, якія ідуць узбоч, даходзяць да бліжэйшага вуха некалькі раней, чым да іншага. Гэтай маленькай розніцы ў часе прыходу гуку дастаткова, каб вызначыць яго напрамак.

== Сярэдняе вуха ==
Сярэдняе вуха з'яўляецца апаратам, які праводзіць гук. Яно ўяўляе сабою паветраную поласць, якая праз слыхавую (Яўстахаву) трубу злучаецца з поласцю насаглоткі. Ваганні ад барабаннай перапонкі праз сярэдняе вуха перадаюць злучаныя адно з адным 3 слыхавыя костачкі — малаточак, кавадла і стрэмечка, а апошняе праз перапонку авальнага акна перадае гэтыя ваганні вадкасці, размешчанай ва ўнутраным вуху, — перылімфе. Дзякуючы слыхавым костачкам, амплітуда ваганняў памяншаецца, а моц павялічваецца, што дазваляе прыводзіць у рух слуп вадкасці ва ўнутраным вуху. Пры моцных гуках адмысловыя цягліцы памяншаюць рухомасць барабаннай перапонкі і слыхавых костачак, адаптуючы слыхавы апарат да такіх змен раздражняльніка і засцерагаючы ўнутранае.
 
Дзякуючы злучэнню праз слыхавую трубу паветранай поласці сярэдняга вуха з поласцю насаглоткі ўзнікае магчымасць выраўноўвання ціску па абодвух баках барабаннай перапонкі, што прадухіляе яе разрыў пры значных зменах ціску ў знешнім асяроддзі — пры апусканні пад ваду, пад'ёме на вышыню, стрэлах і інш. Гэта называецца барафункцыяй вуха.
 
== Унутранае вуха ==
Унутранае вуха з'яўляецца гукаўспрымальным апаратам. Яно знаходзіцца ў пірамідцы скроневае косці і ўтрымлівае ўлітку, які ўтварае 2,5 спіральных віткі. Уліткавы канал падзелены дзвюма перагародкамі асноўнай і вестыбулярнай мембранамі на 3 вузкія хады: верхні (вестыбулярная лесвіца), сярэдні (перапоначны канал) і ніжні (барабанная лесвіца). На вяршыні ўліткі маецца адтуліна, якая злучае верхні і ніжні каналы ў адзін, праходзячы ад авальнага акна да вяршыні ўліткі і далей да круглага акна. Поласць яго запоўненая вадкасцю — перылімфай, а поласць сярэдняга перапоначнага канала запоўненая вадкасцю іншага складу — эндалімфай. У сярэднім канале размешчаны гукаўспрымальны апарат — [[Кортыеў орган]], у якім знаходзяцца механарэцэптары гукавых ваганняў — [[валасковыя клеткі]].
 
== Успрыманне гуку ==
Успрыманне гуку заснавана на двух працэсах, якія адбываюцца ва ўлітцы:
# падзел гукаў рознай частаты па месцы іхняга найбольшага ўплыву на асноўную мембрану ўліткі,