Каманчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
 
Многія даследчыкі [[гісторыя|гісторыі]] каманчаў заўважалі беднасць іх матэрыяльнай культуры ў параўнанні з суседнімі плямёнамі, аднак прызнавалі іх ваенныя поспехі. Амерыканскі пісьменнік [[:en:S. C. Gwynne|С. К. Гуін]] тлумачыць гэта спартанскім ладам жыцця, накіраваным на вайну<ref>[http://www.npr.org/2011/05/20/136438816/the-rise-and-fall-of-the-comanche-empire The Rise And Fall Of The Comanche 'Empire']</ref>. Напады на іншыя народы, захоп і перапродаж іх маёмасці складалі частку эканамічнай стратэгіі. Каманчы праславіліся жорсткімі адносінамі ў дачыненні да палонных. Іх забівалі, нявечылі, прадавалі ў [[рабства]]. У сакавіку [[1840]] г. спроба каманчаў заключыць мір з [[Рэспубліка Тэхас|Тэхасам]] скончылася абвастрэннем канфлікту, калі тэхасцы ўбачылі прывезеную каманчамі ў [[Горад Сан-Антоніа|Сан-Антоніа]] знявечанную 16-гадовую дзяўчыну Матыльду Локхард<ref>[https://www.tsl.texas.gov/exhibits/indian/war/page2.html The Comanche War]</ref>. У некаторых выпадках палонныя доўгі час заставаліся сярод каманчаў у якасці заложнікаў. Іх выдавалі за выкуп ці як жэст добрай волі падчас заключэння міру. Вядомы выпадак тэхаскай дзяўчыны Сінтыі Эн Паркер, што стала жонкай аднаго з правадыроў і маці [[Квана Паркер|Кваны Паркера]]
 
Каманчы не мелі адзінага кіравання. Асноўнай сацыяльнай адзінкай з'яўляліся рэгіянальныя групы, што займалі пэўную паляўнічую тэрыторыю і сумесна вялі ваенныя дзеянні. Звычайна вылучаюць наступныя групы:
* ''Ямпарыка''
* ''Кацатэка''
* ''Пенатэка''
* ''Наконі''
* ''Квахады''
 
Аднак яны не мелі жорсткай структуры, быў магчымы пераход нуклеарных [[сям'я|сем'яў]] з адной рэгіянальнай групы да іншай<ref>[https://tshaonline.org/handbook/online/articles/bmc72 COMANCHE INDIANS]</ref>. Сем'і аб'ядноўваліся ў качавыя групы, якія сяліліся ў часовых лагерах з [[тыпі]]. На чале качавой групы стаяў правадыр. Яго ўлада звычайна не перадавалася па спадчыне і магла аспрэчвацца іншымі абшчыннікамі. Правадыры прадстаўлялі сваю качавую групу ў рэгіянальнай. Акрамя таго, вылучаліся ваенныя правадыры, што ўзначальвалі атрады маладых воінаў, часам з розных качавых і рэгіянальных груп. Яны фармальна не выбіраліся, але таксама ўдзельнічалі ў кіраванні рэгіянальнымі групамі, падпісвалі мірныя пагадненні.
 
== Зноскі ==