Розніца паміж версіямі "Каманчы"

1 142 байты дададзена ,  3 гады таму
 
== Мова ==
Мова каманчы ''nʉmʉ tekwapʉ̱'' адносіцца да [[Юта-ацтэкскія мовы|юта-ацтэкскай]] групы моў і часам вызначаецца як [[дыялект]] [[шашоны|шашонскай]] мовы<ref>[http://www.rhymezone.com/r/rhyme.cgi?typeofrhyme=wke&loc=thesql&Word=Shoshoni RhymeZone: Sentences that use Shoshoni]</ref>. У нашы дні ў паўседзённым жыцці гутарковай мовай карыстаецца адносна невялікая колькасць старых людзей. Аднак у [[1989]] г. нацыя каманчаў распачала праект захавання роднай мовы. У [[1993]] г. быў створаны спецыяльны камітэт. У [[1994]] г. прыняты супольны [[алфавіт]] з 18 літар на аснове [[лацінскі алфавіт|лацінкі]]<ref>[http://www.omniglot.com/writing/comanche.htm Comanche (nʉmʉ tekwapʉ̱)]</ref>.
 
== Рэлігія ==
Традыцыйныя [[рэлігія|рэлігійныя]] вераванні былі заснаваны на [[анімізм|анімістычным]] уяўленні пра існаванне шматлікіх духаў прыроды. Лічылася, што [[сусвет]] створаны Вялікім Духам. Каманчы арганізоўвалі супольныя рэлігійныя [[абрад]]ы, якія аб'ядноўвалі прадстаўнікоў розных груп, садзейнічалі ўсталяванню мірных адносінаў паміж імі<ref>[http://www.theamericanhistory.org/the-comanche-religion.html The Comanche Religion]</ref>.
 
З канца [[19 стагоддзе|XIX]] ст. усё большую ролю сярод вернікаў адыгрывае [[хрысціянства]]. Каманчы [[Штат Аклахома|Аклахомы]] — адзін з першых карэнных народаў [[ЗША]], які прыняў і актыўна садзейнічаў распаўсюджванню [[пеётызм]]у.
 
== Зноскі ==
autoeditor
30 391

праўка