Семінолы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42:
Семінолы маюць багаты [[фальклор]]. Распаўсюджаны [[гісторыя|гістарычныя]] паданні, [[легенда|легенды]], [[казка|казкі]]. [[Танец|Танцы]] маюць [[рытуал]]ьнае значэнне.
 
== Чорныя семінолы ==
Чорнымі семіноламі прынята называць семінольска-[[негры]]цянскіх [[крэолы|крэолаў]]. Паселішчы беглых неграў-[[рабства|рабоў]] з поўдню [[ЗША]] ўзніклі сярод семінолаў у канцы [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. і ў далейшым стала пашыраліся, паколькі семінолы не прызнавалі рабства. Чарнаскурыя пасяленцы звычайна разглядаліся як саюзнікі, але часцяком уступалі ва ўзаемны [[шлюб]] з [[індзейцы|індзейцамі]] і жылі па іх законах. Яны прымалі актыўны ўдзел ў так званых "семінольскіх войнах". У [[1842]] г. разам з індзейцамі з [[штат Фларыда|Фларыды]] ў [[Аклахома|Аклахому]] перасялялася каля 800 чорных семінолаў.
 
У [[1849]] г. генеральны [[пракурор]] ЗША пастанавіў, што чорныя семінолы працягваюць заставацца рабамі, не маюць агульных [[права|правоў]] атрымоўваць зямлю разам са свабоднымі людзьмі і павінны здаць [[зброя|зброю]]. У адказ, частка чорных семінолаў перайшла на бок [[Мексіка|Мексікі]]. Іншыя пераязджалі ў [[Канада|Канаду]]. Пасля заканчэння [[Грамадзянская вайна ў ЗША|грамадзянскай вайны]] тыя, што засталіся, атрымалі ва ўласнасць невялікія надзелы зямлі, але хутка згубілі іх у выніку махінацый з боку буйных белых землеўладальнікаў.