Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 74:
'''Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч''' (каля 1513 — {{ДС|12|11|1572}}) — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] дзяржаўны і вайсковы дзеяч.
 
З магнацкага роду [[Хадкевічы|Хадкевічаў]]. З сярэдзіны XVI ст. займаў значныя ўрады [[ваяводы віцебскія|ваяводы віцебскага]] (з 1554), [[ваяводы кіеўскія|ваяводы кіеўскага]] (з 1555), [[кашталяны троцкія|кашталяна троцкага]] (з 1559), [[Гетман польны літоўскі|гетмана польнага літоўскага]] (з 1561), [[кашталяны віленскія|кашталяна віленскага]] (з 1564), [[гетман вялікі літоўскі|гетмана вялікага літоўскагалітоўск]]ага (з 1566). Удзельнічаў у [[Лівонская вайна|Лівонскай вайне]].
 
Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]], у знак пратэсту супраць якой у [[1569]] годзе адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных урадаў.
[[Файл:Герб Рыгора Аляксандравіча Хадкевіча (1562).jpg|міні|злева|Герб Рыгора Аляксандравіча Хадкевіча. 1562]]
 
У 1568 годзе заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку [[Горад Заблудаў|Заблудаве]] Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары [[Іван Фёдараў]] і [[Пётр Мсціславец]]. У Заблудаве імі было надрукавана «[[Евангелле вучыцельнае]]» (захавалася 44 асобнікі), з гербам Р. Хадкевіча на абароце тытульнага аркуша. Ужо без П. Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, І. Фёдараў надрукаваў у заблудаўскай друкарні «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Р. Хадкевіча ў 1570 годзе адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.