Леў Сапега: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 30:
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў магнацкай сям'і, якая мела ўплывовыя сваяцкія сувязі, валодала багатымі маёнткамі, што давала магчымасць зрабіць бліскучую кар'еру. [[Род Сапегаў]] быў праваслаўным, але Л. І. Сапегу ў 7-гадовым узросце аддалі вучыцца ў [[Нясвіжская пратэстанцкая школа|Нясвіжскую пратэстанцкую школу]], дзе выкладалі запрошаныя ўладальнікам [[Нясвіж]]а [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалаем Радзівілам Чорным]] вядомыя тагачасныя дзеячы навукі і культуры. Л. І. Сапега авалодаў польскай, нямецкай, лацінскай, грэчаскай мовамі і быў падрыхтаваны да засваення тагачаснага ўніверсітэцкага курса. У 13-гадовым узросце ён паехаў у [[Лейпцыгскі ўніверсітэт]], дзе некалькі гадоў вывучаў гісторыю рымскага і царкоўнага права, знаёміцца з мастацтвам [[Рэнесанс]]у. Пасля вяртання ў ВКЛ Л. І. Сапегу па хадайніцтве [[Мікалай Радзівіл Руды|Мікалая Радзівіла Рудога]] прымаюць на службу да двара караля польскага і вял. кн. літоўскага [[Стэфан Баторый|Стэфана Баторыя]], які быў уражаны эрудыцыяй і ведамі юнака.
[[Файл:Герб Льва Сапегі (1588).jpg|міні|злева|Герб Льва Сапегі. 1588]]
 
У 1580, ва ўзросце 23 гадоў, Л. І. Сапега атрымаў пасаду [[сакратар гаспадарскі|сакратара гаспадарскага]], а ў 1581 [[пісар гаспадарскі|пісара гаспадарскага]] ў [[Канцылярыя ВКЛ|Канцылярыі ВКЛ]]. У гэтым жа годзе ён выступіў асноўным арганізатарам стварэння [[Трыбунал ВКЛ|Трыбунала ВКЛ]] — вышэйшага апеляцыйнага суда краіны. Са згоды [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]], пераемніка Стэфана Баторыя, Л. І. Сапега ўзначаліў працу над трэцяй рэдакцыяй [[Статут ВКЛ, 1588|Статутам ВКЛ]], выдатнага помніка юрыдычнай думкі, які быў надрукаваны ў 1588 за ўласны кошт Л. І. Сапегі з напісанымі да яго дзвюма прадмовамі: адна — зварот да Жыгімонта Вазы, другая — зварот да грамадзян ВКЛ. Аўтарытэт Л. І. Сапегі ў ВКЛ быў вялікі, таму, нягледзячы на разыходжанні поглядаў на палітыку, Жыгімонт Ваза ў 1589 назначыў яго [[канцлер літоўскі|канцлерам ВКЛ]], гэту пасаду Л. І. Сапега займаў на працягу 34 гадоў. У 1621 стаў таксама і [[ваявода віленскі|ваяводам віленскім]], а з 1625 адначасова і [[вялікі гетман літоўскі|вялікім гетманам літоўскім]].