Мезазой: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Геахраналагічная шкала}}
'''Мезазой''' або '''Мезазойская эра''' — прамежак часу ў [[геалогія|геалагічнай]] гісторыі Зямлі ад 251 млн. да 65 млн. гадоў таму, адна з трох эр Фанеразоя. Упершыню вылучаны ў [[1841]] годзе [[Вялікабрытанія|брытанскім]] [[Геолаг|геолагам]] [[Джон Філіпс|Джонам Філіпсам]].
 
Мезазой - эра [[Тэктоніка пліт|тэктанічнай]], [[Клімат|кліматычнай]] і [[Эвалюцыя|эвалюцыйнай]] актыўнасці. Адбываецца фарміраванне асноўных контураў сучасных [[Мацярык|мацерыкоў]] і гораўтварэння на перыферыі [[Ціхі акіян|Ціхага]], [[Атлантычны акіян|Атлантычнага]] і [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіянаў]]; падзел сушы спрыяў відаўтварэнню і іншым важным эвалюцыйным падзеям. Клімат быў цёплым на працягу ўсяго часовага перыяду, што таксама адыграла важную ролю ў эвалюцыі і ўтварэнні новых відаў жывёл. Да канца эры асноўная частка відавой разнастайнасці жыцця наблізілася да сучаснага яе стану.
 
== Флора і фаўна ==
[[Файл:Trex charge.jpg|thumb|left|[[Тыраназаўр]], адзін з найбуйнейшых драпежнікаў Мезазойскай эры]]
Выміраюць [[гіганцкія папараці]], [[драўняныя хвашчы]], мнонія [[плаўны]]. У [[Трыясавы перыяд|трыясе]] дасягаюць росквіту [[голанасенныя]], асабіста [[хваёвыя]]. У [[Юрскі перыяд|юрскім перыядзе]] выміраюць насенныя [[папараці]] і з’яўляюцца першыя [[Пакрытанасенныя|пакрытанасенныя расліны]] (тады прадстаўленыя толькі драўнянымі формамі)<ref>проф. И. Н. Пономарёва, О. А. Корнилова, Т.Е Лощилина ''10 класс, Учебник для учащихся общеобразовательных учреждений''</ref>, якія паступова распаўсюджваюцца на ўсе мацерыкі. Гэта абумоўлены шэрагам пераваг - пакрытанасенныя маюць моцную развітую праводную сістэму, якая забяспечвае надзейнасць крыжаванага апылення, зародыш забяспечваецца запасамі ежы (дзякуючы падвоенаму апладненню развіваецца [[эндасперм]]) і абаронены абалонкамі і г.д.
 
У перыяд мезазою дасягаюць росквіту [[Насякомыя|насекомыя]] і [[Паўзуны|рэптыліі]]. Рэптыліі займаюць лідэрскаедамінантнае становішча і прадстаўлены вялікай колькасцю форм. У [[юрскі перыяд]] лятучыя яшчары заваёўваюць паветранае асяроддзе, а мора - водныя рэптыліі. У [[мелавы перыяд]] спецыялізацыя рэптылій працягваецца, яны дасягаюць вялізных памераў, некаторыя з [[Дыназаўры|дыназаўраў]] важаць да 50 тон.
 
{{зноскі}}