Розніца паміж версіямі "Місуры (рака)"

699 байтаў дададзена ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
{{значэнні|Місуры}}
'''Місуры''' ({{lang-en|Missouri}}) — рака ў [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]], галоўны (правы) прыток [[рака Місісіпі|Місісіпі]]. Даўжыня 4090 км,
плошча басейна 1371,1 тыс. км² (з іх каля 10 тыс. км² у межах [[Канада|Канады]]). Вытокі і большая частка верхняга цячэння — у [[Скалістыя горы|Скалістых гарах]] (у раёне [[Елаўстонскі нацыянальны парк|Елаўстонскага нацыянальнага парку]]). У сярэднім цячэнні (ад вусця [[рака Мілк|р. Мілк]] да вусця р. Джэймс) рака перасякае плато Місуры, дзе месцамі цячэ ў цяснінах, утварае парогі. Ніжняе цячэнне ў межах Цэнтральных раўнін, дзе рэчышча няўстойлівае, шырокая пойма абвалаваная для аховы ад паводак. Сярэднегадавы расход вады ў [[Вусце (частка ракі)|вусці]] 2,6 тыс. м³/сек. Галоўныя прытокі: [[рака Елаўстан|Елаўстан]], [[рака Плат|Плат]], [[рака Канзас|Канзас]] (правыя), [[рака Джэймс, прыток Місуры|Джэймс]] (левы). Жыўленне у верхнім цячэнні снегавое, у сярэднім і ніжнім - пераважна дажджавое. Высокае веснавое разводдзе (павышэнне ўзроўню вады каля вусця да 12 м) і нізкая летняя межань. Характэрны моцныя паводкі. Цвёрды сцёк 220 млн.т/год; вада брудна-бурага колеру. Сістэма буйных вадасховішчаў (Форт-Пек, Гарысан, Аахэ) на Місуры і ў яе басейне служыць для рэгулявання сцёку, ірыгацыі, энергетыкі.
 
== Літаратура ==
51 289

правак