Ніўхі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 68:
Паселішчы ніўхаў звычайна месціліся ля вусцяў нераставых рэк ці на марскім узбярэжжы і складаліся з 2 - 3 зімовых жытлаў - чатырохвугольных паўзямлянак са сферычным дахам. Уздоўж трох сценак рабілі абаграваемыя нары. Вялікі драўляны комін знаходзіўся звонку. Улетку ля месцаў промыслу будавалі летнія хаціны, сферычныя і з двумя пахіламі, на драўляных палях або пнях.
 
Мужчыны і жанчыны апраналіся ў штаны і халаты накшталт [[кімано]], вырабленыя са скур рыбы, марскіх жывёл ці сабак. У халодную пару апраналі адразу некалькі халатаў, якія сашчэплівалі рамянём. Узімку таксама насілі сабачае або ласінае футра без капелюша.
 
Асновай сацыяльнага ладу быў род, які аб'ядноўваў мужчын - кроўных родзічаў, меўшых адзіную родавую назву. Жанчыны пасля шлюбу пераходзілі ў род мужа, але фармальна заставаліся ў складзе свайго. Шлюб унутры аднаго роду быў забаронены. Класічная форма шлюбу - жаніцьба на дачцы брата маці. Роды складаліся з пашыраных і нуклеарных [[сям'я|сем'яў]].