Розніца паміж версіямі "Яўхім Яўсеевіч Кіпель"

З [[1915]] удзельнік [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]], скончыў 2-ю Кіеўскую ваенную школу прапаршчыкаў. З [[1918]] у [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]. З [[1921]] у [[Мінск]]у, член Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР. Вучыўся ў [[БДУ]] (скончыў у [[1926]]), у [[1922]]—[[1927]] выкладаў [[беларуская мова|беларускую мову]] і [[прыродазнаўства]] ў школах Мінска. З 1926 сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі [[Інбелкульт]]а, адначасова лектар на педкурсах у Мінску. Са студзеня [[1928]] аспірант БДУ, у кастрычніку [[1929]] выключаны па ідэалагічных матывах. З сакавіка [[1930]] выкладчык Мінскіх педкурсаў пры педтэхнікуме.
 
Арыштаваны ДПУ БССР [[28 чэрвеня]] [[1930]] па справе [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|«Саюза вызвалення Беларусі»]]; паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад [[10 сакавіка]] [[1931]] высланы ў Налінск Вяцкай вобласці на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў [[горад Арол|Арле]] ў снежні 1935; асуджаны на 5 гадоў лагераў. Вызвалены ў снежні 1940. Пасля вызвалення настаўнічаў у [[Саратаў|Саратаве]]. У пачатку [[1942]] мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрвені 1942 у Мінску. Супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Працаваў у Інспекцыі беларускіх школ, [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]]. Рэдагаваў газету «[[Голас вёскі (1941)|Голас вёскі]]». З 1944 кіраўнік навуковага аддзела [[БЦР]]. На [[Другі Усебеларускі кангрэс|2-м Усебеларускім кангрэсе]] абраны яго старшынёй.
 
З сярэдзіны 1944 у Германіі. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры «З іхняга раю».
792

праўкі