Гундабад: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
 
=== Знішчэнне братоў ===
Адносіны з двума братамі, што засталіся, былі даволі кепскімі, бо [[Гадэгізэль]] адкрыта прыняў пляменнік, якіх выгнаў Гундабад. Тым самым ён даў брату зразумець, што не падтрымлівае яго. Абодва каралі пачынаюць шукаць дапамогі адзін супраць аднаго ў караля [[Франкі|франкаў]] [[Хлодвіг I|Хлодвіга]], уплыў якога ў [[Галія|Галіі]] рабіўся ў той час усё мацнейшым.
 
Хлодвіг прымае бок Гадэгізэля, які паабяцаў штогадовую даніну і тэрытораяльныя саступкі. У 500 года адбылася [[бітва ля Дыжона]], на беразе ракі [[Рака Уш|Уш]]. Хлодвіг, Гундабад і Гадэгізэль выйшлі кожны са сваім войскам. Даведаўшыся аб падыходзе Хлодвіга, Гундабад прапанаваў брату аб’яднацца супраць знешняга ворага. Гадэгізэль пагадзіўся, але ў бітве пры Дыжоне ён перайшоў на бок франкаў, і Гундабад быў разбіты. Гадэгізэль пайшоў на Вьен, а Гундабад збег у [[Горад Авіньён|Авіньён]], дзе быў абкладзены Хлодвігам. Але пад ціскам [[Вестготы|вестготскага]] караля [[Аларых ІІ|Аларыха ІІ]] і пры ўмове штогадовай даніны, Хлодвіг знімае аблогу і адступае ў сваё каралеўства. Пасля гэтага, парушыўшы дамову з Хлодвігам, Гундабад абклаў брата ў Вьене. Хутка там адчуўся недахоп харчоў, і многія мірныя жыхары былі выгнаныя. У іх ліку быў вадаправодны майстар, які вырашыў адпомсціць крыўднікам, прыйшоў да Гундабада і распавёў, як той можа пранікнуць у горад. Гундабад вылучыў атрад, які прабраўся ў горад па вадаправоднаму каналу і нанес ўдар у тыл абаронцам. Абарона горада развалілася і Гадэгізэль паспрабаваў схавацца ў арыянскай царкве, але быў там забіты разам з епіскапам вьенскім. Такім чынам, Гундабад знішчыў усіх трох братоў і стаў адзінаасобным кіраўніком Бургундыі.
 
Гундабаду прыпісваецца ўвядзенне [[Бургундская праўда|Бургундскай праўды]], якая сумясціла [[Гала-рымляне|гала-рымскія]] законы са звычаямі [[Бургунды|бургундаў]].
 
== Спасылкі ==