Пінгвіны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
 
'''Пінгвіны''' (''Spheniscidae'') — [[сямейства, біялогія|сямейства]] вадзяных нелятучых [[птушкі|птушак]], якія жывуць галоўным чынам у [[паўднёвае паўшар'е|паўднёвым паўшар'і]]. Вельмі добра прыстасаваны да жыцця ў [[вада|вадзе]]. Маюць чорнае апярэнне па ўсяму целу, акрамя жывата які мае белае апярэнне. Спажываюць [[ракападобныя|ракападобных]], [[рыбы|рыб]], [[кальмары|кальмараў]] і іншых марскіх жывёл. Пад [[вада|вадой]] праводзяць амаль палову свайго жыцця.
 
Хоць усе віды пінгвінаў паходзяць з краін [[паўднёвае паўшар'е|паўднёвага паўшар'я]], аднак яны не толькі жывуць у раёнах з халодным [[клімат]]ам, як [[Антарктыда]]. Сапраўды, толькі нешматлікія [[від, біялогія|віды]] пінгвінаў жывуць паўднёвей. Некалькі [[від, біялогія|відаў]] насяляюць умераную зону і адзін від галапагоскіх пінгвінаў жыве ў раёне [[экватар]]а.
 
Самым буйным [[від, біялогія|відам]] з'яўляецца [[імператарскі пінгвін]], прадстаўнікі гэтага [[від, біялогія|віду]] дасягаюць 1,1 [[метр|м]] у вышыню і важаць каля 35 [[кілаграм|кг]]. Самым малым [[від, біялогія|відам]] з'яўляецца [[від, біялогія|від]] малых пінгвінаў, чые прадстаўнікі дасягаюць 40 [[сантыметр|см]] і 1 [[кілаграм|кг]] вагі. Вялікія віды пінгвінаў жывуць у халодных рэгіёнах, а драбнейшыя могуць быць знойдзены ва ўмераных і нават [[тропікі|трапічных раёнах]]. Некаторыя віды дагістарычных пінгвінаў дасягалі гіганцкіх памераў, вышынёй і вагай сталага мужчыны.
 
== Этымалогія ==
{{змест злева}}
Ёсць 3 версіі паходжання назвы ”пінгвін”:
* ад валійскага слова ''pen'' (галава) и ''gwyn'' (белая), якое азначала вымерлую бяскрылую гагарку (''Pinguinus impennis'') з сямейства чысцікавых. І маракі быццам звалі пінгвінаў таксама з прычыны іх падабенства. Да адкрыцця Антарктыды паняцце ''pinguinus'' ўжывалася менавіта ў дачыненні бяскрылай гагаркі<ref name=autogenerated1>''[[Акімушкін, Ігар Іванавіч|Акімушкін І. І.]]''. Свет Жывёл: птушкі, рыбы, земнаводныя і паўзуны. 2-е выд., выпр. і дад. М.: «Мысль», 1989</ref>.
* ад валійскага слова pinwing крыло-шпілька. Назва, паводле дадзенай версіі, зноў жа адносілася да бяскрылай гагаркі<ref name=autogenerated1 />. Версія даволі сумнеўная, бо ў самой англійскай мове слова ”пінгвін” пішацца як «penguin».
* ад лацінскага {{lang-la|pinguis}} - ”тоўсты”; версія падтрымліваецца тым, што ў многіх еўрапейскіх мовах слова ”пінгвін” асацыіруецца са словам ”тоўсты”.
[[Файл:Kaiserpinguine mit Jungen.jpg|thumb|Імператарскія пінгвіны ў Антарктыдзе]]
 
== Арэал ==
Хоць усе віды пінгвінаў паходзяць з краін [[паўднёвае паўшар'е|паўднёвага паўшар'я]], аднак яны не толькі жывуць у раёнах з халодным [[клімат]]ам, як [[Антарктыда]]. Сапраўды, толькі нешматлікія [[від, біялогія|віды]] пінгвінаў жывуць паўднёвей. Некалькі [[від, біялогія|відаў]] насяляюць умераную зону і адзін від галапагоскіх пінгвінаў жыве ў раёне [[экватар]]а.
 
== Фізічныя асаблівасці ==
 
Пінгвіны, у вышэйшай ступені прыстасаваныя да жыцця ў [[вада|вадзе]]. Іх крылы ператвараюцца ў плаўнікі для [[плаванне|плавання]], аднак бескарысныя для [[палёт]]у. Будова іх гладкіх пёраў захоплівае пласт паветра, якое абараняе іх ад холаду і дапамагае [[плаванне|плаванню]]. Пад [[вада|вадою]] дасягаюць хуткасці ад 5 да 10 [[кіламетр у гадзіну|кіламетраў у гадзіну]], а некаторыя віды нават больш — да 36 [[кіламетр у гадзіну|кіламетраў у гадзіну]]. Могуць заставацца пад вадой да 20 [[хвіліна|хвілін]].