Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
(GR) File renamed: File:Miensk, Padhornaja-Daminikanskaja. Менск, Падгорная-Дамініканская (XX).jpg → [[File:Miensk, Padhornaja-Daminikanskaja. Менск, Падгорная-Дамініканск...
{{асноўны артыкул|Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні}}
[[File:Edward Woynillowicz - election list - Sluck district deputy of nobility - 1918 AD.JPG|thumb|Пратакол абрання Вайніловіча слуцкім дваранскім дэпутатам<ref>Запоўнена рукой Вайніловіча і яго ж першы аўтограф, другі — князя [[Альбрэхт Антоні Вільгельм Радзівіл|Альбрэхта Радзівіла]].</ref>, 29 верасня 1918 г.]]
[[File:Miensk, Padhornaja-Daminikanskaja. Менск, Падгорная-Дамініканская (XX1907).jpg|left|thumb|Будынак Мінскага дваранскага схода, фота да 1917 г. ''(Будынак не захаваўся)'']]
З прыходам у [[Мінская губерня|Мінскую губерню]] войскаў [[Германская імперыя|Германскай імперыі]], мясцовыя маянткоўцы аднавілі 16 красавіка 1918 г. у [[Горад Мінск|Мінску]] дзейнасць дваранскіх устаноў Мінскай губерні на сходзе павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства на чале з [[Міхаіл Мікалаевіч Бурнашаў|Міхаілам Бурнашавым]] (1882—1929), дзе ўдзельнічаў і Эдвард Вайніловіч. Гэта было неабходна для вядзення спраў дваранскіх апек, дзе знаходзіліся справы і капіталы малалетніх дваран-землеўласнiкаў, і разбору існуючых маёмасных прэтэнзій да маёнткаў ці капіталаў. 14 ліпеня 1918 г. генерал ад інфантэрыі [[Эрых фон Фалькенгайн]] (1861—1922), камандзір 10-й нямецкай арміі ў Беларусі з сакавіка 1918 г., дазволіў правядзенне сходаў дваранскай карпарацыі і выбары адказных асоб, але толькі ў справах, непасрэдна датычных дваранства. Ніякай палітычнай дзейнасці сходу дваран не было дазволена<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта… С. 16.</ref>.