Ланцэтнікі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 34:
 
== Асаблівасці біялогіі ==
=== Анатамічныя асаблівасці ===
Хорда захоўваецца на працягу ўсяго жыцця, жывёла мае нервовую трубку, каля 150 пар жаберных шчылін у глотцы. Перагародкі жаберных шчылін высланы раснічным эпітэліем, які стварае ток вады. Пры гэтым адбываецца не толькі газаабмен, але і адфільтроўванне харчовых часцінак. Харчовая завісь паступае ў стрававальны тракт, дзе адбываецца яе ператраўліванне і ўсмоктванне.
 
Акрамя тыповых рысаў, уласцівых хордавай жывёле, будова некаторых сістэм і органаў збліжае ланцэтніка з [[кольчатыя чэрві|кольчатымі чарвямі]]. Так, вонкавы слой скуры прадстаўлены аднаслойным эпітэліем, а не мнагаслойным, як у пазваночных жывёл. Мышачная сістэма ўтворана шматлікімі сегментамі мышачнай тканкі, скарачэнні якой выклікаюць аднастайныя бакавыя рухі цела. Гэта дазваляе жывёлам плаваць або закопвацца заднім канцом цела ў грунт. Крывяносная сістэма замкнутая з падоўжнымі спінным і брушным сасудамі. Выдзяляльная сістэма прадстаўлена прыкладна сотняй пар утварэнняў, падобных на метанефрыдыі кольчатых чарвей.
 
=== Жыўленне і страваванне ===
Кормяцца планктонам.
Кормяцца планктонам, мікраскапічнымі арганізмамі, уцягваючы іх праз ротавую адтуліну з токам вады, што праганяецца рухам раснічак цераз жаберныя адтуліны і каляжаберную поласць і затым вонкі праз атрыяльную адтуліну. Ротавыя шчупльцы ўтвараюць раштоку, якая перашкаджае пападанню ў поласць глоткі вельмі буйных часцінак. Дробныя харчовыя часцінкі, якія праходзяць цераз гэтую заслону, асядаюць на пакрытых сліззю раснічках жалабкоў, абвалакваюцца сліззю, перамяшчаюцца ў наджаберны жалабок і па ім паступаюць да задняга канца глоткі і ў кішэчнік.
 
Пажыву ланцэтнікаў складаюць галоўным чанам [[дыятомавыя водарасці]], дробныя [[караняножкі]], [[інфузорыі]], [[радыялярыі]], яйкі і лічынкі [[абалоннікі|абалоннікаў]], [[ігласкурыя|ігласкурых]], рачкоў і іншых беспазваночных жывёл.
 
=== Размнажэнне ===
Раздзельнаполыя жывёлы, маюць шматлікія (каля 25 пар) палавыя залозы без вывадных пратокаў. Паспелыя палавыя клеткі праз разрывы сценак палавых залоз выводзяцца ў поласць цела, а затым у ваду, дзе і адбываецца апладненне. Развіццё з планктоннай лічынкавай стадыяй.