Ланцэтнікі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
 
== Пашырэнне ==
Ланцэтнікі пашыраны ўсюды ў марскіх цёплых і ўмераных водах. У Атлантычным акіяне сустракаюцца ад 67° пн.ш. ля берагоў Еўропы (Нарвегія) і 40° пн.ш. ля берагоў Амерыкі ([[Чэсапікскі заліў]]) да Паўднёвай Афркі і Аргенціны ([[Ла-Плата, эстуарый|Ла-Плата]]). Вядомы ў Індыйскім акіяне. У Ціхім акіяне сустракаюцца ад [[Японскае мора|Японскага мора]] і ўсходу Хакайда, Гавайскіх астравоў і Каліфорніі да Паўднёвай Аўстраліі, Новай Зеландыі і Чылі.
Выдзяляецца 24 віды. Пашыраны ўсюды ў цёплых і ўмераных водах. Жывуць на пясчаным грунце на глыбіні да 30 м і больш.
 
Жывуць ланцэтнікі на пясчаным грунце на глыбіні да 30 м і больш. Сустракаюцца пераважна ў слоі буйнага рыхлага пяску, які ўключае абломкі шкілетаў караняножак, ігласкурых і інш. На заіленых участках пясчанага дна трымаюцца рэдка, таму што ім цяжка пранікаць у дробны пясок, а ў ілістым дне яны жыць не могуць. У буйны пясок, між часцінкамі якога свабодна цыркулюе вада, ланцэтнік закопваецца цалкам, з дробнага пяску высоўвае пярэднюю частку на паверхню. Патрывожаны ланцэтнік пераплывае на іншае месца і зноў закопваецца ў пясок.
 
Месцамі ланцэтнікі вельмі шматлікія. Напрыклад, еўрапейскі ланцэтнік сустракаецца ля [[Гельгаланд]]а ў колькасці да 300 асобін на 1 м²<ref>Жизнь животных…</ref>.
 
== Асаблівасці біялогіі ==