Барока: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Лексіка (такога слова не існуе ў нарматыўных слоўніках). Украінізм.
Радок 1:
'''Барока''' (ад {{lang-it|Barocco}} — няправільны, дзіўны) — вядучы кірунак у еўрапейскім, у т. л. беларускім [[мастацтва|мастацтве]] і [[архітэктура|архітэктуры]] з апошняй трэці [[XVI ст.]] і амаль да канца [[XVIII ст.]] Адметныя рысы барока — урачыстасць, кантрастнасць, ускладненасць форм, параднасць, пышны дэкор. Стыль эпохі [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыі]].<ref name="КЛС2003">Кізіма С. А., …</ref>
 
Першапачаткова тэрмін «барока» меў негатыўны сэнс, бо сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі [[Рэнесанс]]у. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з'яўляецца каталіцкая [[контррэфармацыя]], якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі [[гуманізм]]у рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі [[рэфармацыя|рэфармацыйны]] рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты.
Радок 7:
У мастацтве стыль барока адметны рытмічнасцю і каларыстычным адзінствам кампазіцый, пышнасцю форм, спалучэннем ідэалізацыі вобразаў з нечаканымі кампазіцыйнымі і аптычнымі эфектамі, рэальнасці — з фантазіяй, рэлігійнай сціпласці — з падкрэсленай чутнасцю. Асабліва адрознівае барока ад іншых стыляў багацце дэталей, часта яркай паліхроміі, менш рэалістычныя твары суб'ектаў, і агульнае уражанне пабожнасці, якое і было адной з мэтаў гэтага мастацтва.
 
Пачынальнікамі традыцыі барока ў жывапісе лічаць двух выдатных італьянскіх мастакоў — [[Караваджа]] і [[Анібале Карачы]], якія стварылі найбольш значныя працы напрыканцыў канцы [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] — пачатку [[XVII стагоддзе|XVII ст.]]
 
Прадстаўнікі: