Хуан Понсэ дэ Леон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
 
== Біяграфія ==
=== У Іспаніі ===
Нарадзіўся ў сям’і [[Горад Вальядалід|вальядалідкага]] [[Дваране|двараніна]] з роду Понсэ дэ Леон, служыў пажом пры [[Кароль Іспаніі|каралеўскім двары]], затым удзельнічаў у вызваленні [[Гранадскі эмірат|Гранады]] ад [[Маўры|маўраў]]. На гэты момант яму было 32 гады. Як толькі вайна супраць гранадскага эмірата скончылася, ваенныя здольнасці Понсэ дэ Леона перасталі быць запратрабаваныя на яго радзіме. Таму, як і многія іншыя яго суайчыннікі, Понсэ дэ Леон звярнуўся за мяжу ў пошуках новых магчымасцяў. У верасні [[1493]] года каля 1200 маракоў, каланістаў і салдат далучыліся да [[Хрыстафор Калумб|Хрыстафора Калумба]] дзеля яго другога падарожжа ў [[Новы Свет]]. Понсэ дэ Леон быў адным з гэтых людзей, чальцом экспедыцыі ў ролі дабраахвотніка.
 
=== На востраве Эспаньёла ===
Не выключана, што ў 1493 годзе ён суправаджаў Калумба ў час яго плавання да берагоў новаадкрытай [[Амерыка|Амерыкі]]. У 1503 годзе з’явіўся ў [[Вест-Індыя|Вест-Індыі]] як капітан пад камандваннем губернатара [[Нікалас дэ Аванда|Нікаласа дэ Аванда]].
 
Акрамя таго, канкістадор быў звязаны з яшчэ адным выбітным прозвішчам — з сям’ёй Нуньес дэ Гусман; раней, з’яўляючыся яшчэ зусім маладым чалавекам, ён служыў зброяносцам Пэдра Нуньеса дэ Гусмана, [[Рыцар|рыцара]] [[Ордэн Калатравы|ордэна Калатравы]]. Летапісы таго часу сцвярджаюць, што Понсэ дэ Леон пазней стаў выдатным і дасведчаным воінам, удзельнічаў у [[Рэканкіста|Рэканкісце]] ў 1492 годзе.
 
Ва ўзнагароду за ўціхамірванне [[Індзейцы|індзейскіх]] паўстанняў Понсэ дэ Леон быў назначаны Аванда намеснікам усходняй часткі вострава [[Эспаньёла]]. Каля гэтага часу Понсэ дэ Леон ажаніўся з Леанорай, дачкой гаспадара трактыра. У іх нарадзіліся тры дачкі (Хуана, Марыя, Ізабэла) і адзін сын (Луіс)<ref>Louise Chipley Slavicek. Juan Ponce de León. — Philadelphia: Chelsea House Publishers, 2003. Стр.55</ref><ref>John C. Davenport. Juan Ponce de León and His Lands of Discovery. — Philadelphia: Chelsea House Publishers, 2006. Стр.55</ref>.

=== Уласныя экспедыцыі ===
Калі да Понсэ дэ Леона сталі даходзіць чуткі, што востраў [[Пуэрта-Рыка]] багаты золатам, ён скіраваў туды экспедыцыю, якая ў 1508 - 1509 гадах даследвала тэрыторыю вострава і заснавала паселішча Капара, жыхары якога пазней далі пачатак гораду [[Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка|Сан-Хуан]], цяперашняй сталіцы Пуэрта-Рыка.
 
[[Файл:Ponce de León statue - San Juan, Puerto Rico - DSC06873.JPG|left|thumb|Помнік у [[Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка|Сан-Хуане]]]]
Пасля вяртання на Эспаньёлу Понсэ дэ Леон атрымаў прызначэнне губернатарам Пуэрта-Рыка, што выклікала зайздрасць яго ворагаў, якія хутка дамагліся яго адхілення ад спраў. Але нястомны канкістадор шляхам роспыту індзейцаў даведаўся пра існаванне чароўнай крыніцы вечнай маладосці на востраве Біміні, які ляжаў на поўначы ад Пуэрта-Рыка. У сакавіку 1513 года ён на ўласныя грошы склікаў экспедыцыю і адплыў з Пуэрта-Рыка на пошукі чароўнай крыніцы.
 
=== Адкрыццё Фларыды ===
У красавіку 1513 года ён пабачыў зямлю і высадзіўся на ўсходнім беразе Фларыды, блізка ад сучаснага Сэнт-Агасціна. Ён прыняў гэтую зямлю за востраў і назваў яе Фларыдай за багатую трапічную флору, а таксама з-за таго, што адкрыццё гэтай ”квітнеючай зямлі” адбылося ў вялікодны тыдзень (''Pascua Florida''). Ён абплыў Фларыду з поўдня і, мінуўшы заходніе ўзбярэжжа, вярнуўся ў Пуэрта-Рыка, а затым у Іспанію, дзе ў 1514 годзе атрымаў прызначэнне ваенным губернатарам Біміні і Фларыды.
 
У 1521 годзе Понсэ дэ Леон скіраваўся на двух караблях на каланізацыю Фларыды. Яго атрад з 200 чалавек высадзіўся на заходнім беразе і распачаў вынішчальную вайну з племем [[калуса]]. Понсэ дэ Леон быў паранены атручанай стралой і памёр у час марскога падарожжа на Кубу. Пахаваны ў Сан-Хуане. Яго імя носіць другі па велічыні горад Пуэрта-Рыка — [[Понсэ]]. Унук Понсэ дэ Леона, Хуан II, у 1579 годзе тэрмінова кіраваў Пуэрта-Рыка, а ў 1581 годзе склаў пісьмовае апісанне Вест-Індыі.
 
Его имя носит второй по величине город Пуэрто-Рико — [[Понсе]]. Внук Понсе де Леона, Хуан II, в 1579 году временно управлял Пуэрто-Рико, а в 1581 году составил письменное описание [[Вест-Индия|Вест-Индии]].
 
{{зноскі}}