Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Супраца: новы падраздзел
Радок 151:
Прашу пры падвядзенні вынікаў кандадатаў у статусныя артыкулы не лічыць галасы "дэ-факта", як Вы зрабілі, напрыклад, [https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Вікіпедыя:Кандыдаты_ў_добрыя_артыкулы&curid=95480&diff=2611234&oldid=2611065#.D0.97.D0.B0.D1.9E.D0.B2.D0.B0.D0.B3.D1.96_5 тут]. У правілах абрання ніякіх галасоў "дэ-факта" не прадугледжана. Тое, што я выказаў адну заўвагу, яшчэ не значыць, што ўсё перачытаў, і згодны пры выпраўленні гэтай адной заўвагі прагаласаваць "за" (звычайна проста хутка праглядаю артыкул і пішу заўвагі, калі адразу ў вочы кідаюцца). Можаце, калі мае заўвагі выпраўлены, на маёй старонцы размоў папрасіць мяне прагаласаваць.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 20:13, 8 красавіка 2017 (+03)
: [[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]], там і без Вашага голасу хапала галасоў. А калі сур'ёзна, то я ўздымаю тэму на Форуме наконт добрых і выдатных артыкулаў і спісаў, а плёну гэта не нясе. Ці 6 месяцаў дастаткова, каб цалкам прачытаць артыкул і выказаць думку? Мяркую, што так. Калі зноў ніхто не будзе галасаваць за статусныя артыкулы, я проста вазьму на сябе ініцыятыву аб стварэнні спісу ўдзельнікаў праекта — вось яны будуць АБАВЯЗАНЫЯ галасаваць. А Вам, Арцём, раю галасаваць "устрымліваюся", калі Вы не можаце вызначыцца. --[[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 21:22, 8 красавіка 2017 (+03)
 
== Супраца ==
 
Вітаю!
 
Так, амаль маю дыплом лекара (Беластоцкі медыцынскі). Але сумняваюся, што я нейкі той вядомы Каспяровіч :) Пра тое, што Варанец не прафесар не ведаў. Аж дзіўна :)
Што тычыцца тэрміналогіі - прапаную слоўнік вышэй згаданага Варанца, аддаючы перавагу ўласнабеларускім тэрмінам, каб пазбегнуць калек з рускай мовы. Без фанатызму, вядома, але ж трэба, каб людзі ведалі, што усё-такі па-беларуску можна займацца медыцынай :)
 
Дзякуй за водгук і спадзяюся на плённую супрацу!
 
-- [[Удзельнік:Aleksy.kasperowicz|Аляксей Каспяровіч]] ([[Размовы з удзельнікам:Aleksy.kasperowicz|размовы]])