Адкрыць галоўнае меню

Змены

159 байтаў дададзена ,  2 гады таму
Да кантактаў з еўрапейцамі буйныя [[вёска|вёскі]] чэрокі былі незалежнымі адна ад іншай. Імі кіравалі старэйшыны, як мужчыны, так і жанчыны<ref>[http://www.everyculture.com/North-America/Cherokee-Sociopolitical-Organization.html Cherokee - Sociopolitical Organization]</ref>. Жыхары вёскі складалі асобную абшчыну, якая валодала землямі і паляўнічымі тэрыторыямі. Заўважны ўплыў меўся ў правадыроў — харызматычных лідараў, чыя улада не мала сталага характара і не перадавалася па спадчыне. Да [[19 стагоддзе|XIX]] ст. прыватная маёмасць на зямлю не была вядома, аднак у канцы XIX ст. была замацавана заканадаўствам.
 
У [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. пад уплывам [[Вялікабрытанія|брытанцаў]] адбылася першасная цэнтралізацыя грамадства, першапачаткова вакол [[манархія|манархіі]] правадыра Майтоя з паселішча Тэліка ў [[Штат Тэнесі|Тэнесі]]. Яна знаходзілася пад пратэктаратам брытанскага манарха. Але пасля смерці Мантоя адзінае [[дзяржава|дзяржаўнае]] кіраванне фактычна распалася. У другой палове [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. адбылося ўзвышэнне асобных правадыроў і [[Метысы|метысаў]], нашчадкаў сумесных шлюбаў еўрапейцаў і чэрокі. Са з'яўленнем камерцыйных плантацый развіваўся інстытут [[рабства]]. Пасля паражэння ад [[ЗША|амерыканцаў]] падчас [[Вайна за незалежнасць ЗША|рэвалюцыі]] чэрокі зноў пачалі інтэграцыю. Яна была замацавана прыняццем агульнай [[Канстытуцыя|Канстытуцыі]] [[1827]] г., якая абвяшчала [[нацыя|нацыю]] чэрокі і рэспубліканскую форму кіравання<ref>[https://arts-sciences.und.edu/native-media-center/_files/docs/1803-1860/1827cherokeeconstitution.pdf CONSTITUTION OF THE CHEROKEE NATION]</ref>. Аднак інтэграцыя не была поўнай, паколькі нацыі чэрокі фактычна не падпарадкоўваліся так званыя заходнія чэрокі і частка ўсходніх чэрокі [[Штат Паўночная Караліна|Паўночнай Караліны]]. Нават у нашы дні яны складаюць дзве асобныя групы, прызнаныя федэральнымі ўладамі ЗША.
 
== Зноскі ==
autoeditor
27 800

правак