Чэрокі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 79:
 
Кожны дарослы мужчына лічыўся воінам. На чале ваенных атрадаў стаялі правадыры. Яны маглі аб'ядноўвацца і падначальвацца вярхоўнаму ваеннаму правадыру. Правадыр абіраўся па рэкамендацыі старога правадыра, падчас рытуала ўзыходжання сведчыў пра тое, што не забіваў жанчын, немаўлят і тых, хто не мог абараніць сябе. Падчас вайны над вёскай паднімалі чырвоны [[сцяг]]. Вайне папярэднічалі зборы воінаў, што суправаджаліся [[танец|танцамі]] з лепшай зброяй. Чэрокі вялі ваенныя кампаніі некалькімі эшэлонамі. Першую галаўную групу воінаў узначальваў вярхоўны правадыр, другую — яго лепшы намеснік, трэцюю — галоўны аратар правадыра, чацьвёртую — ваенны [[шаман|шаман]] з памагатымі. Апошняя група нясла рытуальны агмень. Групы суправаджалі па 4 выведніка. У баю чэрокі імкнуліся ўступаць у рукапашную сутычку. Пасля вяртання з вайны воіны перадавалі трафеі сваім жонкам, а потым праходзілі рытуал ачышчэння<ref>[http://thomaslegion.net/cherokee_indians_weapons_war_and_warfare.html Cherokee Indians: Weapons, War, and Warfare]</ref>.
 
=== Гульні ===
Дзеці чэрокі рыхтаваліся да будучага дарослага жыцця, таму хлопчыкаў прыцягвалі да [[паляванне|палявання]], а дзяўчат — да працы ў гаспадарцы. Меліся дзіцячыя [[лялька|лялькі]]<ref>[http://www.forsyth.k12.ga.us/cms/lib3/GA01000373/Centricity/Domain/94/documents/cherokee.htm Cherokee Indians]</ref>.
 
Сярод дарослых былі распаўсюджаны 2 [[рытуал]]ьныя [[гульня|гульні]]. Першая ''taludza'' уяўляла сабою кіданне шасці [[куб]]ікаў у [[кошык]], мела рызыкоўны характар і суправаджала рэлігійныя [[свята|святы]]. Часцяком мужчыны гулялі супраць жанчын<ref>[https://www.penn.museum/sites/expedition/formal-games-in-the-cherokee-ritual-cycle Formal Games in the Cherokee Ritual Cycle]</ref>.
 
== Зноскі ==