Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47:
[[8 красавіка]] [[1917]] г. БНК выступіў у друку з карэктным абвяржэннем папрокаў мінскага камітэта [[Усерасійскі сялянскі саюз|Усерасійскага сялянскага саюза]] і даў тлумачэнні, што дзеля ўвядзення аўтаноміі Беларусі імкнецца аб'яднаць усе беларускія сілы<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 32.</ref>.
 
Паводле назіранняў [[Цішка Гартны|Зміцера Жылуновіча]], зафіксаваных у пазнейшых успамінах, пасада старшыні БНК ''«вельмі імпанавала»'' Раману Скірмунту, ''«і трэба прызнацца, ён працаваў у ім старанна, хілючы, вядома, умела і здатна сваю буржуазную лінію»''<ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 24.</ref>. Пасля ўтварэння БНК (якому з'езд надаў права кааптацыі) на яго паседжаннях часта бывалі [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]], князь [[Станіслаў Вільгельм Радзівіл|Станіслаў Радзівіл]], князь [[Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі|Геранім Друцкі-Любецкі]] і іншыя заможныя маянткоўцы, — і (паводле ўспамінаў ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага) стваралася ўражанне, што ''«буйныя землеўласнікі на Беларусі пачынаюць пазнаваць самі сябе і варочацца да таго народу, з каторага яны выйшлі»'', а ідэя палітычнай суб'ектнасці Беларусі ў форме аўтаноміі ў складзе Расіі атрымлівае ў маянткоўцаў шчырую падтрымку<ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 24.</ref><ref>Пазней (у 1925 г.) прадстаўнікі партыі [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя]] ў сваёй газеце [[Беларуская крыніца (1917)|«Krynica»]] будуць беспадстаўна папракаць буйных маянткоўцаў Беларусі, што іх прыхільнасць да палітычнай суб'ектнасці Беларусі і падтрымка беларускай мовы і культуры ў той час былі выкліканы не патрыятычнымі памкненнямі, а выключна жаданнем захаваць за сабой маёнткі (''«выслужыцца перад беларускім народам, каб ён пакінуў ім маёнткі»''). Гл.: ''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 24.</ref>.
 
=== Місія ў Петраград да Часовага ўрада Расіі ===