Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 81:
13-15 мая 1917 г. на сесіі БНК разгарнулася вострая палеміка паміж прыхільнікамі ліберальных і сацыялістычных поглядаў<ref>''Міхалюк, Д.'' Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг... С. 145.</ref>. Многія прадстаўнікі [[БСГ]] дабіваліся дэмакратызацыі Камітэта, а таксама настойвалі спалучаць у праграме БНК не толькі палітычныя і нацыянальна-культурныя патрабаванні, але і пункты сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў (у першую чаргу, пераход усёй зямлі ў агульнародную ўласнасць). Аднак [[Раман Скірмунт]] і буйныя землеўласнікі ([[Эдвард Вайніловіч]], князь [[Станіслаў Вільгельм Радзівіл|Станіслаў Радзівіл]], князь [[Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі|Геранім Друцкі-Любецкі]] і інш.), прыцягнутыя Скірмунтам да ўдзелу ў сесіі БНК на падставе права кааптацыі, блакіравалі прыняцце пастаноў адносна скасавання прыватнай уласнасці на зямлю<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці... С. 13; ''Міхалюк, Д.'' Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918—1920 гг... С. 145.</ref><ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 24.</ref>. Як засведчыў у сваіх успамінах ксёндз [[Вінцэнт Гадлеўскі]], стваралася ўражанне, што ''«буйныя землеўласнікі на Беларусі пачынаюць пазнаваць самі сябе і варочацца да таго народу, з каторага яны выйшлі»'', а ідэя палітычнай суб'ектнасці Беларусі ў форме аўтаноміі ў складзе Расіі атрымлівае ў маянткоўцаў шчырую падтрымку<ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 24.</ref><ref>Пазней (у 1925 г.) прадстаўнікі партыі [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя]] ў сваёй газеце [[Беларуская крыніца (1917)|«Krynica»]] будуць беспадстаўна папракаць буйных маянткоўцаў Беларусі, што іх прыхільнасць да палітычнай суб'ектнасці [[Беларусь|Беларусі]] і падтрымка беларускай мовы і культуры ў той час былі выкліканы не патрыятычнымі памкненнямі, а выключна жаданнем захаваць за сабой маёнткі (''«выслужыцца перад беларускім народам, каб ён пакінуў ім маёнткі»''). Гл.: ''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 24.</ref>. Як сведчыць ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, у прыватнасці князь [[Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі|Геранім Друцкі-Любецкі]] ў сваёй прамове на сесіі адзначыў, што паходзіць з роду беларускіх князёў і заявіў, ''«што ён не вінаваты, што над яго калыскай пяялі не беларускія, а польскія песні»''<ref>''Смалянчук, А.'' Раман Скірмунт (1868–1939) як лідэр беларускага руху (сакавік-май 1917 г.) // [http://kamunikat.org/download.php?item=43185-1.pdf&pubref=43185 «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі: зборнік навуковых артыкулаў]. — С. 299.</ref>. У прынятай сесіяй дэкларацыі БНК зноў пацвердзіў сваё жаданне аб аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі; адхіліў ілжывыя чуткі аб польскай арыентацыі і жаданні злучэння Беларусі з [[Польшча]]й ці іншай дзяржавай; выказаўся за мір без анэксій і кантрыбуцый на аснове права нацыянальнасцей на самавызначэнне; за непадзельнасць тэрыторыі Беларусі і патрабаванне далучэння занятай нямецкімі войскамі заходняй Беларусі да беларускай аўтаноміі ў складзе Расіі; аб'явіў права на свабоду за кожнай рэлігіяў і заклікаў усіх беларусаў (без розніцы веры) да супольнай працы над стварэннем адзінай беларускай культуры; і нацыяналізацыю (беларусізацыю) беларускай школы. Вырашэнне аграрнага пытання для Беларусі, якога чакалі сяляне, было адкладзена да кампетэнцыі [[Усерасійскі ўстаноўчы сход|Устаноўчага сходу Расіі]] і Беларускай Краёвай Рады<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці... С. 13, 89.</ref>.
 
Гэта была часовая перамога ліберальнага крыла (на чале з Раманам Скірмунтам) над сацыялістычным (на чале з лідарамі левага крыла БСГ [[Цішка Гартны|Зміцерам Жылуновічам]] і [[Аляксандр Лаўрэнавіч Бурбіс|Аляксандрам Бурбісам]]) у БНК, бо ў Мінску, як і ў цэлым у [[Расія|Расіі]], праходзіла радыкалізацыя палітычных настрояў — у бок пашырэння сацыялістычных лозунгаў і ўзмацнення сацыялістычных партый і арганізацый<ref>''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст... С. 130, 131.</ref>. Як засведчыў ва ўспамінах Вінцэнт Гадлеўскі, большасць членаў БНК вельмі крытычна паставілася да ўдзелу землеўласнікаў у арганізацыі, бо ''«надыходзіў такі час, што ад князёў і буйных земляўласнікаў трэба было быць як найдалей, і прыхільнікі Скірмунта, адчуўшы гэты настрой да іх сяброў сесіі Б.Нац.Камітэту, вышлі, каб болей ужо не вярнуцца. Спужала іх радыкальнасць беларускага руху»''<ref>''Смалянчук, А.'' Раман Скірмунт (1868–1939) як лідэр беларускага руху (сакавік-май 1917 г.) // [http://kamunikat.org/download.php?item=43185-1.pdf&pubref=43185 «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі: зборнік навуковых артыкулаў]. — С. 300.</ref>.

Прадстаўнікі левай плыні ў БНК (Зміцер Жылуновіч, Аляксандр Бурбіс) настаялі на скліканні новага з'езда беларускіх нацыянальных арганізацый. 4-6 чэрвені 1917 г. у [[горад Санкт-Пецярбург|Петраградзе]] на II з'ездзе БСГ страшынёй цэнтральнага камітэта БСГ быў абраны [[Цішка Гартны|Зміцер Жылуновіч]], які пераймаў лозунгі бальшавікоў і ўжо наладжваў сувязі з рускімі эсэрамі і бальшавікамі, а [[сацыялізм|сацыялістычны лад]] у Беларусі было вырашана ўводзіць шляхам ''«развіцця класавай барацьбы і сацыяльнай рэвалюцыі»''<ref>''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст... С. 130; ''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)... С. 183.</ref>.
 
Гэта ўсё прывяло да скасавання БНК падчас [[З'езд беларускіх арганізацый і партый, 1917|2-га з'езда беларускіх партый і арганізацый]], які прайшоў 8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці... С. 13.</ref>. На з'ездзе былі прадстаўнікі ўсіх плыняў беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, у тым ліку лідары правага і левага крыла БСГ, дэлегаты ад Усерасійскага сялянскага саюза, [[Беларуская народная грамада|Беларускай народнай грамады]]; прадстаўнікі мінскіх рускіх эсэраў, меншавікоў, кадэтаў; прадстаўнікі розных нацыянальных арганізацый (украінскіх, польскіх і яўрэйскіх); а таксама ліберальна-дэмакратычных партый — [[Беларуская народная партыя сацыялістаў]], [[Саюз беларускага народа]], [[Саюз беларускай дэмакратыі]]<ref>''Богданович, Е.Г.'' Концепция автономии в общественно-политическом движении Беларуси (март-октябрь 1917 г.)... С. 11.</ref>. Левае крыло БСГ, якое было найболей радыкальнай часткай з'езду, прадстаўляў асабіста кіраўнік Петраградскай арганізацыі [[БСГ]] Зміцер Жылуновіч<ref>''Богданович, Е.Г.'' Концепция автономии в общественно-политическом движении Беларуси (март-октябрь 1917 г.)... С. 11.</ref>. І менавіта гэтае крыло вызначала лінію з'езда.