Чэрокі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 64:
Аснову традыцыйнай [[кулінарыя|кухні]] чэрокі складалі стравы з [[кукуруза|кукурузы]] і [[бабовыя|бабовых]]. З кукурузы звычайна рабілі маленькія [[бліны|блінцы]], а бабовыя смажылі, ужывалі ў [[суп]]ах і [[рагу]]. Смажаныя салодкія зярняты кукурузы лічыліся ласункам. Яны сталі правобразам сучаснага амерыканскага [[папкорн]]а. Шырока ўжывалі дзікарослыя расліны — [[Цыбуля рэпчатая|цыбулю]], [[чарніцы]], [[Ажына|ажыну]], [[Жолуд|жалуды]], [[каштан]]ы і інш<ref>[http://quatr.us/northamerica/before1500/food/cherokee.htm Cherokee Food]</ref>. Пераважна елі [[мяса]], здабытае падчас [[паляванне|палявання]], — [[алені|аленяў]], [[Індык свойскі|індыкоў]], [[Трусы, жывёлы|трусоў]]. Рыбаловы лавілі [[рыбы|рыбу]] і [[чарапахі|чарапах]]. Зранку жанчыны збіралі вакол паселішчаў [[малюскі|малюскаў]], якіх смажылі, або дадавалі ў рагу. [[Алкагольныя напоі|Алкагольны напой]] — брагу з дзікіх раслін, вядомую сярод каланістаў як «чорнае пітво»<ref>[http://cherokeeregistry.com/black_drink.pdf Black drink]</ref>, — пілі выключна ў сакральных мэтах.
 
Да прыходу еўрапейцаў чэрокі трымалі толькі адну свойскую жывёлу — маленькую [[сабака свойскі|сабаку]]. Яе мяса лічылася ядомым. З [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. з'явіліся і іншыя свойскія жывёлы — [[карова|каровы]], [[Свойская свіння|свінні]], [[Каза свойская|козы]], [[Курыца|куры]]. Чэрокі перанялі вырошчванне [[дыня|дынь]], [[абрыкос]]аў, [[батат]]а, [[арахіс]]а<ref>[http://visitcherokeenc.com/cherokee-food/ What Traditional and Modern Food Do the Cherokee Indians Eat? — See more at: http://visitcherokeenc.com/cherokee-food/#sthash.zWOOrF2p.dpuf]</ref>, што разнастаіла традыцыйныя стравы.
 
У нашы дні нацыянальнымі стравамі чэрокі лічацца смажаны [[хлеб]], мяса і рыба на грылі, бабовыя ляпёшкі, смажаныя [[арэх]]і<ref>[http://www.cherokee.org/About-The-Nation/Culture/CookBook CookBook]</ref>.