Чэрокі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
 
[[Выява:Cherokee Confederates Reunion.gif|thumb|Чэрокі-ветэраны Грамадзянскай вайны ў [[Горад Новы Арлеан|Новым Арлеане]], 1903 г.]]
Падчас [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайны ў ЗША]] большасць чэрокі падтрымалі [[Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі]], актыўна ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях на баку паўднёўцаў. [[19 ліпеня]] [[1866]] г. федэральныя ўлады ЗША прымусілі прадстаўнікоў нацыі чэрокі ў Аклахоме падпісаць новы дагавор<ref>[http://digital.library.okstate.edu/kappler/vol2/treaties/che0942.htm TREATY WITH THE CHEROKEE, 1866]</ref>, паводле якога вызваляліся рабы. Стварэнне асобнага штата Аклахома прывялапрывяло да спрэчак аб магчымасці існавання нацыянальнага ўрада. Правадыры чэрокі адстойвалі ідэю стварэння асобнага індзейскага [[Штат Секвоя|штата Секвоя]]<ref>[http://bigthink.com/strange-maps/147-the-stillborn-state-of-sequoyah Sequoyah, the Stillborn State for Native Americans]</ref>. У [[1907]] г. праблема была вырашана праз саюзны дагавор з штатам Аклахома.
 
Многія чэрокі прымалі ўдзел у [[Першая сусветная вайна|I Сусветнай вайне]] і [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайне]] ў складзе [[Армія ЗША|арміі ЗША]]. Пасля II Сусветнай вайны сталі ўзнікаць грамадскія арганізацыі і аб'яднанні чэрокі, якія садзейнічалі адраджэнню культурнай спадчыны і змаганню за эканамічныя правы. Чэрокі Паўночнай Караліны ўдзельнічалі у грамадзянскім руху за правы цемнаскурых у ЗША.