Анатоль Уладзіміравіч Лябедзька: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 25:
}}
 
'''Анато́ль Уладзі́міравіч Лябе́дзька''' ({{ДН|27|6|1961}}, в. [[Вёска Трылес|Трылес]], [[Стаўбцоўскі раён]], [[Мінская вобласць]], [[БССР]]) — [[Беларусь|беларускі]] палітычны дзеяч, старшыня [[АГП|Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі]] (АГП), [[Палітычныя зняволеныя|палітвязень Беларусі]], [[Вязень сумлення|вязень сумлення.]]
 
== Біяграфія ==
Радок 34:
З 1985 па 1987 г. служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў намеснікам дырэктара Ашмянскай школы-інтэрната на Гарадзеншчыне<ref>[https://palitviazni.info/asoba/anatol-liabiedzka Анатоль Лябедзька] </ref>.
==== Палітычная дзейнасць ====
У 1990 г. абраны [[Вярхоўны Савет Беларусі|дэпутатам Вярхоўнага Савету]] 12-га склікання, займаў пасаду намесніка старшыні Камісіі ВС па справах моладзі. У 1992 г. стварыў Беларускую асацыяцыю маладых палітыкаў і быў абраны яе кіраўніком. У 1993 г. скончыў юрыдычны факультэт БДУ<ref>[https://palitviazni.info/asoba/anatol-liabiedzka Анатоль Лябедзька]</ref>.
 
Падчас выбараў прэыдэнта 1994 г. працаваў у камандзе А. Лукашэнкі, сыйшоў з-за канфлікту, уступіў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю (АГП). У 1995 г. пераабраны ў [[Вярхоўны Савет Беларусі|ВС]] 13-га склікання, быў намеснікам старшыні Камісіі па міжнародных справах.
 
У лістападзе 1996 г. рэфэрэндум не прызнаў і пры роспуску Вярхоўнага Савету ў [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальны Сход]] перайсці адмовіўся <ref>[https://palitviazni.info/asoba/anatol-liabiedzka Анатоль Лябедзька]</ref>.
 
З 2000 году - старшыня А'бяднанай грамадзянскай партыі<ref>[А.Лябедзька 108 дзён і начэй ў засценках КДБ. Дзённік палітычнага закладніка (Бібліятэка Свабоды.ХХІ стагоддьзе) -Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода, 2013.434с. ISBN 987-0-929849-63-8]</ref>.
 
На Кангрэсе дэмакратычных сіл у 2005 г. саступіў на некалькі галасоў [[Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч|А. Мілінкевічу]], і не стаў адзіным кандыдатам ад апазыцыі на выбарах прэзыдэнта 2006 г. Балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на выбарах 2008 г., але прайграў.
 
У часе прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. працаваў у камандзе кандыдата ад АГП – свайго намесніка [[Яраслаў Часлававіч Раманчук|Яраслава Раманчука]]<ref>[https://palitviazni.info/asoba/anatol-liabiedzka Анатоль Лябедзька] </ref>.
 
Меў сяброўскія і партнёрскія адносіны з [[Барыс Яфімавіч Нямцоў|Барысам Нямцовым]]. У 2013 г. Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) і Рэспубліканская партыя Расіі - Партыя народнай свабоды (РПР-ПАРНАС) прызналі сябе дружалюбнымі партыямі і заявілі аб намерах цесна супрацоўнічаць па шэрагу кірункаў<ref>[http://www.nv-online.info/by/374/politics/62008/ Анатолий Лебедько и Борис Немцов ударили по рукам]</ref>.
 
У 2012 годзе АГП удалося зарэгістраваць больш за трыццаць сваіх кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Аднак за некалькі тыдняў да выбараў АГП, як і іншая буйная апазіцыйная партыя, Беларускі народны фронт (БНФ), адклікала сваіх кандыдатаў, тым самым у чарговы раз вырашыўшы байкатаваць выбары. Па словах Лябедзькі, гэта рашэнне было прынята, паколькі ўлады адмовіліся выпускаць палітвязняў, адмяніць датэрміновае галасаванне і ўвесці членаў апазіцыі ў выбарчыя камісіі<ref>[https://lenta.ru/lib/14164238/ Лебедько, Анатолий]</ref>.
Радок 54:
У 1990-1999 гг. пяць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па палітычных матывах<ref>[http://slounik.org/80166.html Лебедько Анатолий (Лябедзька Анатоль, Labiedźka Anatol)] </ref>.
 
19 кастрычніка 2004 г. разам з [[Мікалай Віктаравіч Статкевіч|Міколам Статкевічам]] і [[Павел Севярынец|Паўлам Севярынцам]] быў арыштаваны за ўдзел у пратэстных акцыях супраць рэфэрэндуму, які дазволіў А. Лукашэнку балатавацца на трэці тэрмін. Пры затрыманні быў моцна збіты міліцыяй (трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай, пераломамі рэбраў і пашкоджаннямі ўнутраных органаў)<ref>[https://palitviazni.info/asoba/anatol-liabiedzka Анатоль Лябедзька]</ref>.
 
У 2006 годзе пасля выбарчай кампаніі, падчас акцый пратэстаў ([[Намётавы гарадок|намётавага гарадка]] на Кастрычніцкай плошчы), 21 сакавіка на праспекце Незалежнасці Лябедзька (давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча ) быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Суд пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 15 сутак<ref>[Верым! Можам! Пераможам!: падзеі Менскай вясны - 2006: Кроніка, дакументы,сьведчаньні /укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. -- Менск, 2006. -- 184 стар. / ст.96.]</ref>.
 
Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў (Плошча-2010) быў затрыманы ў ноч на 20 снежня 2010 г. у Мінску і змешчаны ў [[Следчы ізалятар|СІЗА]] КДБ. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках<ref>[А.Тамковіч. Супраць плыні. - 2011. С.76-88.]</ref>.
 
11 студзеня 2011 года [[Amnesty International]] прызнала Лябедзьку вязнем сумлення<ref>[https://amnesty.org.ru/node/1677/ ПРЕСС-РЕЛИЗ]</ref>.
 
6 сакавіка 2011 г. Анатоль Лябедзка быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе<ref>[А.Тамковіч. Супраць плыні. - 2011. С.76-88.]</ref>.