Розніца паміж версіямі "Грушаўка (прадмесце)"

ілюстрацыі
(арфаграфія)
(ілюстрацыі)
{{Іншыя значэнні|Грушаўка}}
[[Выява:Belarus-Minsk-Railway Water Tower-2.jpg|thumb|200px|Воданапорная вежа Грушаўскай лякарні]]
[[Файл:Miensk, Hrušaŭka-Niamiha. Менск, Грушаўка-Няміга (XX).jpg|міні|[[Рака Няміга]] ў Грушаўцы, да 1918 г.]]
[[Файл:Miensk, Hrušaŭka. Менск, Грушаўка (XX).jpg|міні|Дамы ў прадмесці, да 1941 г.]]
'''Грушаўка, Грушаўскае [[прадмесце]]''' — гістарычны раён [[Мінск]]а, размешчаны ў заходняй частцы [[горад]]а.
 
Прадмесце ўзнікла побач з вагонарамонтнымі майстэрнямі [[Маскоўска-Брэсцкая чыгунка|Маскоўска-Брэсцкай чыгункі]]. У ім сяліліся пераважна працоўныя-чыгуначнікі.<ref>Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 231</ref>
 
У пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] Грушаўка ўваходзіла ў [[чацвертая паліцэйская частка Мінска|чацвертую паліцэйскую частку горада]]. Праз прадмесце праходзілі [[Вуліца Грушаўская, Мінск|Грушаўская]], [[ІосіфаўскаяВуліца Разінская, вуліцаМінск|Іосіфаўская (цяпер Разінская)]] і [[ПакгаўзнаяВуліца Хмялеўскага, вуліцаМінск|Пакгаўзная (Хмялеўскага)]], [[КандуктарскаяВуліца Чыгуначная, вуліцаМінск|Кандуктарская (Чыгуначная)]], [[ЖандарскаяВуліца Пуцейская, вуліцаМінск|Жандарская (Пуцейская)]], [[ДабравешчанскаяВуліца Аўтадораўская, вуліцаМінск|Дабравешчанская (Аўтадораўская)]] вуліцы.<ref name="m-2"/><ref>Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.</ref><ref>[http://minchanin.esmasoft.com/maps/1898/index.html План губернского города Минска (1898)] // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.</ref>. У гэты час уласна Грушаўская вуліца — «ад вул. Дзяменцеўскай (цяпер вул. Дзяржынскага) да вёскі [[Пятроўшчына, прадмесце|Петраўшчызна]]» — налічвала 65 будынкаў.<ref name="rb"/>
 
=== Старыя адрасы ===
*''Дабравешчанская.'' [[Чыгуначная бальніца, Мінск|Чыгуначная бальніца]]. Пабудаваная ў [[1912]]—[[1914]] [[год|гадах]] каля [[Брэсцкі вакзал|Брэсцкага вакзала]]. Складалася з галоўнага і пяці дапаможных будынкаў. На тэрыторыі бальнічнага комплексу стаяла вышынная воданапорная вежа. У перыяд [[Першая Сусветная вайна|Першай Сусветнай вайны]] ў будынку лякарні размяшчаўся ваенны шпіталь. Амаль усе пабудовы захаваліся, і цяпер выкарыстоўваюцца як філіял новай чыгуначнай лякарні (Аўтадораўская, 3).<ref>[[Захар Шыбека|Шыбека З.В.]], Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 297</ref>
 
=== Воданапорная вежа ===
[[Воданапорная вежа, Мінск|Воданапорная вежа]] на тэрыторыі былога бальнічнага комплексу была пабудаваная напачатку [[20 стагоддзе|ХХ ст.]] і з'яўляецца адзіным інжынерным збудаваннем гэтага часу, якое захавалася да нашых дзён.<ref>[http://minsk-old-new.com/minsk-2833.htm Урочище Грушевка] // Мінск стары і новы.</ref>
 
Вежа пабудаваная ў [[неагатычны стыль|неагатычным стылі]] з чырвонай [[цэгла|цэглы]] са складанай кладкай. Ваду з вежы спажывалі карпусы чыгуначнай бальніцы, на тэрыторыі якой яна размяшчалася, чыгуначная станцыя, а таксама [[паравоз]]нае дэпо.
8 102

праўкі