Міхась Ігнатавіч Кукабака: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16:
== Ранняя біяграфія ==
 
Бацька загінуў падчас [[савецка-фінская вайна 1939-1940 гадоў|савецка-фінскае вайны]] ў 1939, маці памерла ў 1947. З-за беднасці і голаду бабуля вымушана была аддаць Міхася ў дзіцячы прытулак. У 1953 скончыў рамесніцкую вучэльню, быў накіраваны на працу ў [[Сібір]], будаваў нафтавы завод у [[Ангарск|Ангарску]]. У 1954-1957 служыў у войску. Пасля дэмабілізацыі працаваў на будаўніцтве аўтадарогі Ангрэн - Каканд ([[Узбекістан]]). У 1958-1965 жыў і працаваў у горадзе Гур'еве ([[Казахстан]]), у 1965-1969 - у [[Кіеў|Кіеве]] ([[Украіна]]).
 
== Дысідэнцтва ==
 
У жніўні 1968 быў выкліканы ў Дарніцкі ваенкамат [[Кіеў|Кіева]], дзе заявіў, што «''калі накіруеце ў [[Чэхаславакія|Чэхаславакію]], павярну аўтамат супраць вас: саўдзельнікам злачынства савецкага ўраду не буду, выступлю на баку чэхаславацкага народу''». Таксама здолеў перадаць намесніку Генеральнага консула Чэхаславакіі свой артыкул з асуджэннем уводу савецкіх войскаў і папрасіў перадаць гэты тэкст на Захад. Быў змушаны з'ехаць з Кіева ў [[Аляксандраў (горад)|Аляксандраў]] [[Уладзімірская вобласць|Уладзімірскай вобласці]] [[РСФСР]]. Працаваў электрыкам на радыёзаводзе. Калі [[КДБ]] вызначыў, што Кукабака настойліва шукаў кантактаў з заходнімі карэспандэнтамі, быў арыштаваны 14 красавіка 1970. Падчас ператрусу быў знойдзены напісаны ім «Адкрыты ліст ангельскаму пісьменніку [[Айвар Мантэгю|Айвару Мантэгю]]» ў абарону [[Анатоль Кузняцоў|Анатоля Кузняцова]], аўтара «Бабінага яру». Гэты артыкул быў адказам на паклёпніцкую публікацыю ангельскага літаратара ў газеце «[[Комсомольская правда]]».
 
'''З успамінаў 1990 году''': ''«У мяне [была] звычайная біяграфія звычайнага, простага чалавека… Мае погляды фармаваліся выключна на аснове асабістага досведу. Я не слухаў замежныя перадачы, не чытаў самвыдатаўскае літаратуры, нават не ведаў, што такая ўвогуле існуе. Таму маё грамадзянскае „сталенне“ праходзіла даволі павольна… Я… толькі дзесьці на мяжы свайго 30-годдзя пачаў сур’ёзна раздумваць аб рэвалюцыі і яе выніках, аб тым, у імя якой будучыні краіна забрала мільёны жыццяў…»''
Радок 26:
За адмову дапамагчы КДБ ў фальсіфікацыі кампрамату на заходненямецкага дыпламата Мюлера камітэт параіў [[Інстытут імя Сербскага|Інстытуту імя Сербскага]] абвясціць Кукабаку [[шызафрэнія|шызафрэнікам]], што і было зроблена. 4 лістапада 1970 Судовая калегія па крымінальных справах Уладзімірскага абласнога суда пастанавіла, што яго дзеянні «ўяўляюць асаблівую грамадскую небяспеку» і накіравала яго на прымусовае псіхіятрычнае «лячэнне».
 
'''З пастановы суду''': ''«На вечарынцы пад Новы год у жаночым інтэрнаце… усхваляў жыццё народу за мяжою і паклёпнічаў на становішча рабочага класу ў СССР»''; ''«У лютым 1970 году пад час прыборкі тэрыторыі радыёзаводу… варожа адгукаўся пра лозунг: „Жыць і працаваць па-ленінску“''… У 1971 Кукабака быў накіраваны ў спецпсіхлякарню ў горад [[СычэўкаСычоўка]] ЎладзімірскайСмаленскай вобласці, а праз 3 гады быў пераведзены ўва ЎладзімірскуюУладзімірскую псіхлякарню.
 
Вызвалены ў 1976. Доктар Валашановіч засведчыў Кукабаку як здаровага, але сам адкрыў сваё імя толькі пасля ад’езду на Захад. Некаторы час Кукабака жыў у [[Масква|Маскве]], але потым вярнуўся ў Бабруйск, дзе напісаў нарыс „Скрадзеная Бацькаўшчына“ (25 сакавіка 1978), прысвечаны новай для яго тэме планавай [[русіфікацыя|русіфікацыі]] Беларусі: ''»…Калі спускаўся па чыгуначным пераездзе… пабачыў надпіс: «Берегись поезда!» і адразу ўзгадаў: тут жа 25 год таму было напісана «Сцеражыся цягніка!», і толькі ўнізе расійскі пераклад. Цяпер беларускі выраз знік. І дзіўна, мяне гэта непрыемна закранула. Нечакана я ўсвядоміў сябе беларусам"''. 3 красавіка 1978 напісаў артыкул «Абарона правоў чалавека і разрадка — непадзельныя», прысвечаны тэме пашырэння праблематыкі правоў чалавека па-за межы ўнутраных справаў кожнага ўраду, інтэрнацыялізацыі гэтай праблемы. Абодва артыкулы запісаў на магнітную стужку, якая трапіла на Захад. Тэкст нарысу «Скрадзеная Бацькаўшчына» зачытваўся радыёстанцыяй «[[Нямецкая хваля]]» [[9 ліпеня|9]] і 10 ліпеня 1978, друкаваўся ў розных эміграцыйных выданнях (напрыклад, «[[Время и Мы]]» ([[Мюнхен]]), 1986, № 3). Савецкія ўлады за гэты нарыс абвінавацілі Кукабаку ў скажэнні «ленінскай нацыянальнай палітыкі». Артыкул «Абарона правоў чалавека і разрадка — непадзельныя» ў лістападзе 1978 зачытваўся радыёстанцыяй «Свабода». Яшчэ адзін нарыс — «Спатканне з дзяцінствам», быў прысвечаны антымілітарысцкай тэме, за што Кукабаку абвінавацілі ў абгаворванні савецкай арміі. Пашыраў таксама «Адкрыты ліст міністру аховы здароўя СССР», скіраваны супраць выкарыстання псіхіятрыі ў палітычна-рэпрэсіўных мэтах, распаўсюджваў таксама Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека. У красавіку 1977 звяртаўся з заяваю пра выезд з СССР.
 
УвосеньУ лістападзе 1976 і ўвосеньў кастрычніку 1977 яго прымусова змяшчалі ў [[Магілёў]]скую псіхіятрычную лякарню з дыягназам «шызафрэнія і паранаідальны сіндром». Віктар Некіпелаў і ўдзельнік Працоўнай камісіі па расследаванню выкарыстання псіхіятрыі ў палітычных мэтах Аляксандр Падрабінек вызначылі гэты фактгэта як «новы факт псіхіятрычнай сваволі ў Савецкім Саюзе» і звярнуліся з лістамі-пратэстамі<ref>Рабочая комиссия по расследованию использования психиатрии в политических целях. Информационный бюллетень №4 [http://www.vtoraya-literatura.com/pdf/volnoe_slovo_31-32_psikhiatriya_v%20politicheskikh_tselyakh_1978_text.pdf]</ref> ў Міністэрства аховы здароўя СССР і непасрэдна ў лякарню. У19 кастрычнікукастрычніка 1978 Кукабака быў арыштаваны, а [[20 чэрвеня|20]]-21 чэрвеня 1979 ў Бабруйску над ім адбыўся суд. На судзе заявіў, што камунізм савецкага ўзору ёсць сістэма поўнага задушэння і разбурэння асобы, а СССР — ні што іншае, як бязмежны канцэнтрацыйны лагер. Прыйшоў да поўнага разрыву з сістэмай і афіцыйна адмовіўся ад савецкага грамадзянства, патрабаваў выпусціць яго з СССР. Быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму паводле артыкулу 186-1 КК БССР, зняволены ў НаваполацкімНаваполацкай лагерыкалоніі.
 
У зняволенні абараняў правы арыштантаў, пісаў скаргі ў пракуратуру пра беззаконнасці, якія там адбываліся, праводзіў дэманстрацыйныя галадоўкі пратэсту. Рэакцыя карных органаў была адпаведнай. У 1982 паводле артыкулу 186-1 КК БССР быў асуджаны да 3-х гадоў калоніі. 7 сакавікастудзеня 1985 атрымаў чарговы пакаральны прысуд. Паседжанне Віцебскага абласнога суду, фармальна адкрытае, адбывалася ў службовым памяшканні аршанскай «установы УЖ-15/6» (лагеркалоніі), куды доступ мелі толькі службоўцы лагеракалоніі ды зняволеныя. Гэты суд «за сістэматычны распаўсюд заведама хлуслівых прыдумак, якія ганьбяць савецкі дзяржаўны і грамадскі лад» асудзіў яго паводле артыкулу 67-1 КК БССР да 6 гадоў пазбаўлення волі з высылкай на 4 гады з адбываннем пакарання ў папраўча-працоўнай калоніі ўзмоцненага рэжыму. У зняволенні супраць яго выкарыстоўваўся тэрор крымінальнікаў. Апошні тэрмін адбываў у пермскіх і мардоўскіх лагерах разам з іншымі палітзняволенымі з розных частак Савецкага Саюза. Сярод іншых, завязаў сяброўства з каталіцкім святаром з Літвы Сігітасам Тамкявічусам.
 
У абарону Кукабакі выступалі акадэмік [[Андрэй Сахараў]], [[Віктар Некіпелаў]], [[Рыгор Пад'япольскі]], [[Марыя Пятрэнка]]. На Захадзе была арганізаваная грамадская кампанія ў абарону Кукабакі, адпаведныя публікацыі з'явіліся ў «[[New York Times]]», інфармацыю распаўсюджвала [[радыё Свабода|радыё «Свабода»]]. [[Беларуская дыяспара]] ў [[ЗША]] стварыла на чале з Паўлам Янкоўскім ([[Янка Запруднік|Янкам Запруднікам]]) «Камітэт вязняў сумлення ў Беларусі», які праводзіў шмат мерапрыемстваў. Актыўнымі ў арганізацыі абароны Кукабакі былі таксама такія прадстаўнікі беларускай дыяспары як [[Згуртаванне Беларусаў Вялікабрытаніі]] ([[Аляксандар Зданковіч]], [[Лондан]]), [[Свецік Карзанеўскі]] ([[Аўстралія]]), беларускія эмігранты ў [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]]. Амерыканскі кангрэсмэн [[Біл Грын]] улучыў гісторыю Кукабакі ў адмысловую запіску, якая была адрасаваная Кангрэсу. У абарону вязня актыўна выступаў сенатар [[Роберт Доўл]]. Адпаведныя акцыі праводзілі прафсаюзы [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Данія|Даніі]]. У той жа час з самой Беларусі не раздалося ніводнага голасу ў абарону Кукабакі.
 
Адмаўляўся пісаць просьбу аб памілаванні, бо лічыў гэта прызнаннем сваёй віны, патрабаваў рэабілітацыі. Памілаваны на загад Прэзідыуму Вярхоўнага Савету СССР ад 30 лістапада 1988, вызвалены 2 снежня 1988. У 1989 незалежная псіхіятрычная экспертыза ў Маскве засведчыла псіхічнае здароўе Кукабакі.
 
[[File:Kukabaka1990.jpg|thumb|Дысідэнт Міхась Кукабака выступае на мітынгу "Дзяды". На заднім плане - паэтка Антаніна Хатэнка, паэт Алег Бембель, мастак Мікола Купава. 1990. Парк Чалюскінцаў – месца масавых расстрэлаў пра Сталіне. Фотаздымак [[Уладзімір Сапагоў|Уладзіміра Сапагова]] (1952-2012).]]
Радок 44:
== Пазнейшае жыццё ==
 
З таго часу жыве ў Маскве,. быўБыў сябрам Дэмакратычнага саюза, Радыкальнай партыі, працаваў у Маскоўскай Хельсінскай Групе. У жніўні 1991 быў у шэрагах абаронцаў законнай расійскай ўлады ад путчыстаў, прыйшоў да Крамля з нацыянальным беларускім бел-чырвона-белым сцягам. Пасля абвяшчэння Беларуссю незалежнасці рабіў спробы пераехаць у Мінск, дзеля гэтага нават звяртаўся ў беларускі парламент, але гэтая ідэя не была рэалізаваная. Пра Міхася Кукабаку зняты дакументальны фільм "Дысідэнт", выпушчана кніга.
 
== Творы ==
 
* Защита прав человека и разрядка — неделимы (3 красавіка 1977). Тэкст зачытваўся радыёстанцыяй «Свабода» ў лістападзе 1977;.
* Украденная Родина (25 сакавіка 1978). Тэкст зачытваўся радыёстанцыяй «Нямецкая хваля» 9 ліпеня 1978 у 18.20 і 10 ліпеня 1978 у 20.45;.
* История одного ненаписанного рассказа: наброски с натуры (30 лістапада 1990). Тэкст зачытваўся радыёстанцыяй «Свабода»;.
* «КГБ — социальная чума», — свидетельствует жертва советского гестапо // Содействие (Вільня). № 15, 1990, 8-20, 1990;.
* Беженцы от Министерства обороны (10 студзеня 1993) // «Московские новости», «Экспресс-Хроника».
* [http://slovods.narod.ru/kukoba.htm Старонка публікацый Міхася Кукабакі ў маскоўскай газеце «Свободное слово»]