Давыд Гарадзенскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
У нямецкіх хроніках называецца кашталянам або старостам Гарадзенскага замка, у Пскоўскім летапісе — князем. На думку [[В. Тацішчаў|В. Тацішчава]], быў сынам пскоўскага князя [[Даўмонт Пскоўскі|Даўмонта]] і гэта меркаванне пашыранае, але пацверджанняў не мае. Упершыню Давыд Гарадзенскі ўзгадваецца ў хроніцы [[П. Дусбург]]а пад [[1314]] годам, калі паспяхова ўзначальваў абарону [[Новагародак|Новагародка]] супраць крыжакоў. У [[1319]] узначальваў паход вялікалітоўскага войска супраць Ордэна ў [[Старажытная Прусія|Прусію]], у [[1323]] двойчы прыходзіў на дапамогу [[Пскоў|Пскову]] супраць [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэна]], а таксама зрабіў паход у Добжынскую зямлю ў [[Польшча|Польшчы]]. У [[1324]] у час крыжацкага паходу быў разбураны яго маёнтак Давыдзішкі ў Літве. У тым жа годзе вадзіў войска ў [[Мазовія|Мазовію]], у [[1326]] — на дапамогу польскаму каралю [[Уладзіслаў I Лакеток|Уладзіславу I Лакатку]] супраць [[маркграфства Брандэнбург]]скага. У гэтым паходзе быў забіты ў спіну мазавецкім рыцарам Анджэям Госцем, які, магчыма, быў падкуплены крыжакамі<ref>Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997. С. 565</ref>. Паводле меркаванняў некаторых даследчыкаў, мог быць пахаваны ў Гродне каля [[Барысаглебская царква, Гродна|Барысаглебскай (Каложскай) царквы]], тут ад удзячных нашчадкаў Давыду Гарадзенскаму ўсталяваны помнік.
 
== Помнікі ==
У красавіку [[2017]] г. ў [[Горад Гродна|Гродне]] выбралі эскіз помніка. У конкурсе перамог праект, які прапанаваў Сяргей Аганаў. У скульптуры Давыд Гарадзенскі стварае адзінае цэлае з канём, закрываючы яго сваім плашчом. У руцэ ён трымае меч, за спіной у яго шчыт з крыжом. На помніку прысутнічае выява старога замку і Каложскай царквы ў Гродне. Паколькі партрэтаў Давыда Гарадзенскага не захавалася, скульптар дэталёва не адлюстроўваў яго твар. Помнік плануюць паставіць на працягу года на скрыжаванні [[Вуліца Замкавая, Гродна|вуліц Замкавай]] і [[Вуліца Давыда Гарадзенскага, Гродна|Давыда Гарадзенскага]]<ref>[http://vgr.by/home/society/25000-ne-konnyj-no-na-kone-v-grodno-vybrali-luchshij-eskiz-pamyatnika-davidu-gorodenskomu «Я понимал, что шансов победить у меня ноль»: как в Гродно выбирали лучший эскиз памятника Давыду Городенскому {{ref-ru}}]</ref>.
 
{{зноскі}}