Розніца паміж версіямі "Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет)"

няма тлумачэння праўкі
 
'''Дзі́трыкі''', вёска ў Тарноўскім сельсавеце [[Лідскі раён|Лідскага раёна]]. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад горада [[Ліда]], ля ракі [[рака Дзітва|Дзітва]], на шашы [[Гродна]] — [[Навагрудак]].
 
== Прырода ==
Рэльеф раўнінны. На поўнач і захад мясцовасць забалочана, на ўсходзе праходзяць меліярацыйныя каналы, на паўднёвым захадзе знаходзіцца сажалка.
 
== Гістарычны нарыс ==
Назва вёскі звязана з ракой [[рака Дзітва|Дзітва]] і мае, праўдападобна, старажытныя, балцкія карані.
 
Людзі жылі ў гэтай мясцовасці з глыбокай старажытнасці. На хутары [[Хутар Ерамеічы|Ерэмеевічы]] ля дому Супрон Юзэфы знойдзена каменная свідраваная сякера эпохі бронзы, а таксама крамянёвыя прылады працы. На супрацьлеглым беразе Дзітвы — у вёсцы [[Ольжава]] — знаходзіцца гарадзішча другой паловы І тыс. н.э. (мясцовая назва «Шведская гара»), рэшткі селішча. У вёсцы [[Любары]] — курганападобныя насыпы.
 
Вядомы з XVI ст. У 1567 маёнтак шляхецкая ўласнаць у Лідскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ.
Вядома, што ў першай палове XIX ст. маёнтак Дзітрыкі належаў Эдварду Макрэцкаму. У 1834 колькасць душ мужчынскага насельніцтва ў маёнтку складала 61 (не лічачы ўласніка).
 
Вядома, што ўУ першай палове XIX ст. маёнтак Дзітрыкі належаў Эдварду Макрэцкаму. У 1834 колькасць душ мужчынскага насельніцтва ў маёнтку складала 61 (не лічачы ўласніка).
 
На пачатку XX ст. Дзітрыкі належалі да Тарноўскай воласці [[Лідскі павет|Лідскага павета]]. У вёсцы было 243 жыхары, 231 дзесяціна зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак (двор) Макрэцкіх, 28 жыхароў, 300 дзесяцін зямлі. Каля маёнтка знаходзілася маляўнічае возера, сад.