Віталь Ігаравіч Новік: Розніца паміж версіямі

беларускі футбаліст
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{футбаліст | імя = Віталь Новік | поўнае імя = Віталь Ігаравіч Новік |...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:02, 15 красавіка 2017

Віталь Новік (нар. 9 лістапада 1994, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».

Футбол
Віталь Новік
Поўнае імя Віталь Ігаравіч Новік
Нарадзіўся 9 лістапада 1994(1994-11-09)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 173 см
Вага 65 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Гомель
Клубная кар’ера[* 1]
2011 — Сцяг Беларусі Гомель 17 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 01.01.2017.

Клубная кар'ера

Пачынаў займацца футболам у родных Калінкавічах, аднак у маладым узросце трапіў у «Гомель», з 2011 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам турніра дублёраў. 25 лістапада 2012 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другі тайме матчу супраць бабруйскай «Белшыны» (1:3). У далейшым працягваў трэніравацца з асноўнай камандай, але ў 2013—2014 гадах гуляў толькі за дубль.

У сезоне 2015 года з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, і Віталь здолеў замацавацца ў першай камандзе, з лета стаў трывала з'яўляцца ў стартавым складзе. 14 верасня 2015 года ў матчы супраць «Мінска» атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на доўгі тэрмін. У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Гомелем»[3]. Аднавіўся ад траўмы толькі ўлетку 2016 года, але на поле выхадзіў рэдка, у асноўным застаючыся на лаўцы запасных.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Гомель   27 0
2012 Д1 Гомель   1 0
2013 дубль Гомель   29 1
2014 дубль Гомель   31 0
2015 Д1 Гомель   11 0
2016 Д2 Гомель   5 0

Зноскі

Спасылкі