Розніца паміж версіямі "Пазваночныя"

104 байты дададзена ,  2 гады таму
 
== Апісанне ==
У большасці дарослых жывёл [[хорда, заалогія|хорда]] замяшчаецца больш трывалым унутраным шкілетам — касцявым пазваночнікам[[пазваночнік]]ам. Развіваецца [[чэрап]], які ахоўвае [[галаўны мозг]]. Жывёлы маюць дзве пары канечнасцей і паясы — плечавы і тазавы, да якіх канечнасці прымацоўваюцца. Ежа адшукваецца пазваночнымі жывёламі актыўна, схопліваецца сківіцамі, часта дадаткова здрабняецца, што аблягчае і паскарае страваванне.
 
Пазваночным уласціва развіццё [[цэнтральная нервовая сістэма|цэнтральнай нервовай сістэмы]] — галаўнога і спіннога мозга — і ўдасканаленне органаў пачуццяў, што вядзе да ўскладнення паводзін. Жывёлы здольны ўтвараць часовыя і пастаянныя групоўкі асобін (сем'і, статкі, чароды, каланіяльныя пасяленні), што павышае іх ахаванасць ад ворагаў і зніжае гібель ад неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя. Усе гэтыя прыстасаванні спрыяюць шырокаму рассяленню пазваночных жывёл на планеце.
 
== Пашырэнне ==